Удалы трафей

10:46 / 22.09.2010

Трое паляўнічых Падольскай паляўнічай дачы разам з егерам вырашылі здабыць дзіка. Добра ведаючы звычкі кабаноў, яны выбралі для засады ўскраек лесу, які мяжуецца з кукурузным полем.
Але не паспелі хлопцы канчаткова ўладкавацца на месцах засідак, як пачулі, што літаральна па іх слядах нехта ідзе. Хвіліна-другая – і з кукурузнага поля выйшла ваўчыная зграя – маці-ваўчыха і шэсць яе падлеткаў-ваўчанят.
Першым адрэагаваў на сітуацыю паляўнічы Генадзь Францавіч Масейка, але яго стрэл толькі параніў аднаго са звяроў. Канчатковую кропку паставіла куля Пятра Іосіфавіча Анімуцкага – зграя растварылася ў прыцемках лесу, а на ўскрайку засталася здабытая ваўчыца-сегалетка. Трэцяму паляўнічаму Уладзіміру Іосіфавічу Скарульскаму засталося толькі парадавацца за сяброў.



НА ЗДЫМКУ: Генадзь Францавіч Масейка і Пётр Іосіфавіч Анімуцкі ля сваёй здабычы.


Ганна ЧАКУР.