Камітэт дзяржкантролю канстатуе масавыя парушэнні ў жывёлагадоўлі

14:22 / 06.06.2018
У жывёлагадоўчай галіне  Гродзенскай вобласці назіраюцца значныя праблемы – такую выснову зрабіў Камітэт дзяржаўнага кантролю падчас маніторынгу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці.

098.jpg

У 6 з 17 раёнаў Гродзенскай воб­лас­ці дапушчана зніжэнне вырошч­вання буйной рагатай жывёлы: Ваўкавыскім (96,3%), Зель­венскім (99,5%), Мастоўскім (99,8%), Астра­вецкім (93,1%), Свіс­лацкім (99,9%), Слонімскім (97,5%). У трох раёнах – выт­вор­часці малака: Дзятлаўскім (99,4%), Астравецкім (98,9%), Ашмян­скім (97,5%).

За тры месяцы 2018 года сярэдні надой ад каровы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізіўся ў чатырох раёнах: Воранаўскім (1250 кг і 99,4%), Дзятлаўскім (975 кг і 99,9%), Астравецкім (1326 кг і 99,4%), Ашмянскім (974 кг і 96,2%).
Асноўная прычына мінусаў – недахоп кармоў і дрэнная іх якасць. Пры нарыхтоўцы кармоў парушаўся тэхналагічны рэгламент, адбіўся і недахоп сіласна-сянажных траншэй. 

Па стане на 19 красавіка 33 сельскагаспадарчыя арга­ні­­за­цыі 11 раёнаў адчувалі патрэбу ў травяністых кармах (недахоп – 86 тысяч тон).
У РУП «Астравецкі саўгас «Па­дольскі», каб утаіць недахоп кармоў, іх спісвалі звыш праду­гле­джанай рацыёнамі нормы. Так, па даных кнігі складскога ўліку, на 5 красавіка на МТК «Рытань» заставалася 209,5 тоны сіласу і 233,4 тоны сенажу – а кармілі жывёлу фактычна прывазнымі кармамі. Па выніках інвента­рызацыі ўста­ноўлены недахоп 1 086 тон сіласу і 287 тон сенажу.

Акрамя гэтага, у шэрагу сель­ска­гаспадарчых арганіза­цый во­­б­лас­ці зафіксаваны і іншыя па­ру­шэнні тэхналогіі ўтрымання жывёлы: несвоечасовы вываз гною, выемка сіласу без папярэд­няй зачысткі верхняга гнілога слою і іншыя. 

Не выкаранена практыка пры­пісак на некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемствах вобласці – за гэта ў адносінах да 4 службовых асобаў узбуджаны крымінальныя справы.


Па матэрыялах Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці. 


Текст: Главный администратор