Шырыня раённага пракосу

16:11 / 04.06.2018

Па даных сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 3 чэрвеня травы ляглі ў пракосы на палове плошчаў: скошана 6 309 гектараў – гэта на 7 працэнтаў больш, чым летась. Ва ўсіх гаспадарках раёна ўбрана больш за 80% скошаных траў.

IMG_7362.jpg

Актыўна нарыхтоўваецца сянаж. У траншэі закладзена каля 16 тысяч тон здробненай і падвяленай травы, што складае 14% ад запланаванага. У стрэйч-плёнку закручана 1 380 тон “зялёнкі” (16%). З заданнем па нарыхтоўцы сена аграрыі справіліся на 17%.

Нарыхтавана 4 834 тон кармавых адзінак (6 працэнтаў ад плану).

КСУП “Гудагай”

Скошана 58%

94% ад скошанага ўбрана

Нарыхтавана кармоў ад агульнага плана 12%


КСУП “Варняны”

Скошана 38%

74% ад скошанага ўбрана

Нарыхтавана кармоў ад агульнага плана 4%


КСУП “Гервяты”

Скошана 48%

67% ад скошанага ўбрана

Нарыхтавана кармоў ад агульнага плана 5%


КСУП “Міхалішкі”

Скошана 68%

84% ад скошанага ўбрана

Нарыхтавана кармоў ад агульнага плана 6%


РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”

Скошана 51%

84 % ад скошанага ўбрана

Нарыхтавана кармоў ад агульнага плана 4%

 

 

Текст:
Фото: Алена Гануліч