“Польскае рэха Астраўца” гучала ў Слоніме

11:42 / 31.05.2018
942

На адкрытым рэгіянальным фестывалі “Паланез”, які штогод збірае ў Слоніме таленавітыя калектывы з Беларусі, Польшчы, Літвы, удала выступіў хор “Польскае рэха Астраўца”.

064.jpg

Астравецкія палякі – не толькі самабытныя і таленавітыя, але і лёгкія на пад’ём. Яны – заўсёдныя ўдзельнікі конкурсаў і фестываляў: галасы “польскага рэха” гучалі ў Польшчы і Літве.

– У фестывалі паланезу ў Слоніме мы ўдзельнічалі не ўпершыню, – расказала старшыня раённага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі Тарэса Мацвееўна Мароз. – Уразілі маштаб і арганізацыя свята, якое пачалося з шэсця творчых калектываў па горадзе. Далейшае дзейства адбывалася на канале, пабудаваным за сродкі Міхала Казіміра Агінскага. У праграме нашага выступлення было чатыры паланезы, дзве песні на вольную тэму. На жаль, нам не хапае жывога музычнага суправаджэння. Магчыма, знойдуцца людзі, якія іграюць на музычных інструментах і гатовы нам дапамагчы – будзем рады.

IMG-60981d17beedc5015d4c43ba357efaba-V.jpg

За ўдзел у фестывалі хор атрымаў дыплом, а вакальнае трыа ў складзе Аксаны Юркевіч, Алены і Наталлі Такарчук было ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.


Текст: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений