Фотарэпартаж з парафіяльнага свята ў Гервятах

09:13 / 06.06.2018

Сёлетняя ўрачыстасць Святой Тройцы адметная ўжо хаця б таму, што каталікі і праваслаўныя ў адзін дзень адзначалі гэтае вялікае хрысціянскае свята. Па задуме пробашча Гервяцкай парафіі ксяндза Эльяса Анатоліюса Маркаўскаса фэст расцягнуўся на два дні.  Вечар суботы быў прысвечаны дзецям, якія разам з бацькамі прыехалі паслухаць капуцына, айца Анатоля Ярошку з Маладзечна. 

Галоўная адпустовая імша сабрала ў нядзелю ў Гервятах сотні вернікаў. Напачатку людзей прыві­таў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Цёплымі словамі іе­рарх успомніў былога пробашча, ксян­дза Леаніда Несцюка, намаганнямі якога Гервяцкі храм і тэрыторыя каля ператва­рыліся ў «беларускі Нотр-Дам» – месца паломніцтва соцень турыстаў з Беларусі і з-за мяжы.

IMG_9927.jpg

Арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас нагадаў пра цесную шматвяковую сувязь Гервяцкага краю, дзе з даўніх часоў жывуць літоўцы, і Віленшчыны. 

Потым пачалася імша, якую суправаджаў хор Ака­дэміі навук Літвы. Веліч­ны голас аргана зліваўся з люд­скімі галасамі і ўзносіў высока-высока, да самага шпіля, а адтуль – прама на неба малітвы людзей, іх просьбы і падзякі.

IMG_9954.jpg

Пра Найсвяцейшую Тройцу ў казанні разважаў арцыбіскуп Віленскі Гінатрас Грушас. На беларускую мову яго сін­хронна перакладаў ксёндз Эльяс Анатоліюс Маркаўскас. Простыя і глыбокія словы іерарха пра тое, што Бог стварыў чалавека па сваім вобразе і падабенстве – з любові і для любові – знаходзілі адгалосак у людскіх сэрцах. 

IMG_9951.jpg

У гэты дзень тытул надворнага спевака касцёла Найсвяцейшай Тройцы атрымаў Сяргей Славянскі. 

Пасля заканчэння службы адбылася працэсія вакол касцёла: дзяўчынкі ў белых сукенках сыпалі пялёсткі кветак перад іерар­хам, плылі харугвы.

А на прыкасцёльнай плошчы ішоў бойкі гандаль, чулася літоўская і беларуская гаворка… Спакон вякоў гервяцкія фэсты – месца сустрэч і час для малітваў!


IMG_9922.jpg

IMG_9931.jpg

IMG_9933.jpg

IMG_9938.jpg

IMG_9960.jpg

IMG_9961.jpg

IMG_9965.jpg

IMG_9969.jpg

IMG_9977.jpg

IMG_9870.jpg

IMG_9982.jpg

IMG_9984.jpg

IMG_9877.jpg

IMG_9891.jpg

IMG_9907.jpg

IMG_9905.jpg

IMG_9909.jpg

IMG_9912.jpg

IMG_9921.jpg




 

Текст:
Фото: Алена Гануліч