Вясенні букет астраўчан стаў лепшым у Мінску
Дыплом за лепшую калекцыю выставачных работ прывезлі з Мінска майстры аддзела рамёстваў Астравецкага раённагацэнтра культуры і народнай творчасці.
26 мая ў Мінску ў верхнім горадзе ў дзясяты раз прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясенні букет”, які сабраў лепшых майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з усёй Беларусі.
Аддзел рамёстваў Астравецкага раённага цэнтра культуры арганізаваў у Мінску падворак з выстаўкай, дзе прадаваліся мастацкія народныя вырабы і праводзіліся майстар-класы па традыцыйных рамёствах.
Актыўнымі ўдзельнікамі выставы сталі майстар па саломапляценню Алена Ігнацьеўна Малышэва, майстар па разьбе па дрэве Генрых Іванавіч Саленік і майстар па мастацкай апрацоўцы скуры Ірына Іосіфаўна Баршчэўская.