Спортсмены Островетчины отметили свой праздник

12:09 / 23.05.2018

Шчырыя словы падзякі за перамогі і падрыхтоўку да іх, цёплыя віншаванні і ўзнагароды – урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту, прайшло ў гімназіі №1.

IMG_7134.jpg

Пачалася ўрачыстасць з успамінаў. Як спорт увайшоў у жыццё і наколькі важна ім займацца – аб гэтым у відэафільме расказвалі ветэраны спорту і аматары здаровага ладу жыцця.

Пасля надышла чарга віншаванняў. Першым з гэтай пачэснай місіяй на сцэну падняўся намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла:

– Яшчэ ў дзяцінстве я пачуў вельмі мудры выраз: няма горш вар’яцкай сілы і бяссільнага розуму. Сёння мы адзначаем прафесійнае свята тых, хто паставіў для сябе задачу аб’яднаць сілу і розум – і паспяхова з ёй спраўляецца. І гэта асабліва тычыцца нашай краіны, дзе развіццю спорта і фізічнай культуры надаецца вялікае значэнне. Са святам вас, работнікі спартыўнай сферы! Доўгіх, актыўных і здаровых вам гадоў жыцця!

У 2011 годзе рашэннем райвыканкама былі зацверджаны штогадовыя прэміі ў галіне дзіцяча-юнацкага спорту за высокія вынікі на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Сёлета матэрыяльныя заахвочванні Віктар Збігневіч уручыў выхаванцам Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву – баксёрам Яўгену Красоўскаму і Максіму Каспяровічу, а таксама іх трэнеру Аляксею Зянонавічу Маргужу.

IMG_7150.jpg

Падзячныя лісты ад раённага Савета дэпутатаў атрымалі трэнер па лёгкай атлетыцы Ігар Дзмітрыевіч Гануліч і спецыяліст ДП “Беларуская АЭС” Вадзім Сільвестравіч Матвійчук.

Падарункі ад раённага Савета дэпутатаў атрымалі дырэктары фізкультурна-спартыўнага клуба і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Валяр’ян Валяр’янавіч Валадзько і Анатоль Іванавіч Шаўчэнка.

На ўрачыстасць завіталі не толькі яе віноўнікі – настаўнікі фізічнай культуры, трэнеры, ветэраны спорту, але і нашы вядомыя землякі-спартсмены, што пачыналі рабіць першыя крокі да поспеху на Астравецкай зямлі. Яны добра памятаюць, хто накіроўваў і падтрымліваў іх на гэтым няпростым шляху. Майстар спорту міжнароднага класа па боксе Сяргей Лобан, майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы, удзельнік ХХХІ летніх алімпійскіх гульняў Аляксандр Ляховіч для сваіх першых трэнераў Аляксея Зянонавіча Маргужа і Андрэя Уладзіслававіча Блашкевіча назаўсёды застануцца няўрымслівымі хлапчукамі Сярогай ды Сашкам.

IMG_7145.jpg

Сяргей Лобан і Аляксандр Ляховіч шчыра прывіталі і павіншавалі работнікаў спорту са святам, а іх выхаванцам пажадалі новых перамог.

Далучыўся да сваіх таварышаў майстар спорта міжнароднага класа Віталь Бандарэнка. На жаль, ён не змог прысутнічаць асабіста, бо знаходзіўся на спаборніцвах, але даслаў відэавіншаванне.   

Да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Анатольеўна Землякова, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Наталля Вікенцьеўна Баніцэвіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Мікалаевіч Скопінаў, дырэктар гімназіі №1 Алена Чаславаўна Севасцьян. Лепшыя работнікі фізічнай культуры, ветэраны спорта атрымалі падарункі. А выхаванцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, артысты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі падрыхтавалі для віноўнікаў урачыстасці прыгожыя музычныя нумары.

IMG_7170.jpg

.

 

 

 

Текст:
Фото: Марина Мацкевич