Шесть главных событий в истории шестилетнего города Островца

15:48 / 27.04.2018
3

Чым запомняцца нашым землякам шэсць апошніх гадоў, якія Астравец прыжыў у статусе горада? Якія людзі, падзеі, дасягненні, новабудоўлі зрабілі яго адметным, сталі значнымі, гістарычнымі?

Пагартаўшы газеты за шэсць апошніх гадоў, мы спрабавалі вызначыць шэсць галоўных падзей кожнага з шасці “гарадскіх” гадоў не толькі Астраўца, але і ўсяго раёна.

2012 год 


Кропка адліку

Сесія Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 4 красавіка прыняла рашэнне аб аднясенні гарадскога пасёлка Астравец Гродзенскай вобласці да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 26 красавіка гэтае рашэнне было апублікавана ў газеце “Гродзенская праўда”, 27 красавіка – уведзена ў дзеянне. На карце Беларусі з’явіўся новы горад са старажытнай гісторыяй – Астравец!


Першы коўш

31 мая пачалася распрацоўка катлавана першага энергаблока Беларускай АЭС – фактычна пачалося будаўніцтва першай у нашай краіне атамнай электрастанцыі

IMG_0275.jpg


Візіт прэзідэнта

У жніўні будаўнічую пляцоўку Беларуская АЭС наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які залажыў капсулу з пасланнем нашчадкам у спецыяльны камень, устаноўлены на пляцоўцы: зараз гэта аб’ект абавязкова сэлфі для турыстаў

45.jpg


Пабрацімы

У 2012 годзе ў Астраўца з’явіўся яшчэ адзін пабрацім – горад Сасновы Бор Ленінградскай вобласці.


Рэкорды

У гэтым годзе хлебаробы раёна сабралі рэкордны ўраджай збожжа – 77 тысяч тон: больш не збіралі ні да таго, ні пасля.

3.jpg


Ведай нашых!

Рэдактар “Астравецкай праўды”, журналістка і пісьменніца Ніна Рыбік стала пераможцай двух міжнародных конкурсаў: сярод журналістаў Усходняй Еўропы (Штутгарт, Германія)  і “Жывое слова” (Расія, г. В. Болдзіна)

87.jpg

 

2013 год 

Горад

Пачалася забудова другога мікрараёна Астраўца – за мінуўшыя пяць гадоў яна практычна завершана.

43.jpg


Беларуская АЭС

У лютым з удзелам генеральнага дырэктара карпарацыі “Расатам” Сяргея Кірыенкі быў дадзены ўрачысты старт распрацоўцы катлавана для другога энергаблока Беларускай АЭС, а ў лістападзе на першым энергаблоку пачалі заліваць бетон.

IMG_0182.jpg


Супрацоўніцтва

З вялікім поспехам у горадзе Сасновы Бор прайшлі “Беларускія дажынкі”: народны ансамбль “Кямеліна”, спектакль па п’есе Ніны Рыбік “Калядны вечар”, выстава работ народных майстроў Астравеччны прывялі ў захапленне пабрацімаў.

Спектакль в Сосновом Бору.jpg


Ведай нашых!

Урач Астравецкай бальніцы Аляксандр Шоўкун быў прызнаны лепшым стаматолагам краіны

IMG_9695.jpg


Перамогі

Механізатар СВК “Варняны” Тадэвуш Юркойць стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва і ўдзельнікам фестывалю-кірмашу “Дажынкі” ў Жлобіне

Юркойть.jpg


Лепшыя

Самым прыгожым храмам Беларусі па версіі сайта Vandrouka.by быў прызнаны Гервяцкі касцёл Святой Тройцы

64.jpg


2014 год 

Горад

Астравец прызнаны пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў.


Беларуская АЭС

Будаўніцтва першага энергаблока перайшло ў наземную фазу.


Перамогі

Астравецкая цэнтральная раённая бальніца прызнана лепшай у рэспубліцы

Больніца.jpg


Узнагароды

Галоўны ўрач УЗ “Астравецкая раённая бальніца” Валянцін Ігнатавіч Тачоны быў ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі” і занесены ў “Кнігу славы Гродзенскай вобласці”



Ведай нашых!

Андрэй Бразевіч з СВК “Варняны” прызнаны лепшым маладым механізатарам Гродзенскай вобласці

Бразевич.jpg


Фестывалі

Хор “Польскае рэха” стаў пераможцам фестывалю-конкурсу “Песні памежжа”

Польское рэха.jpg

 

2015 год 

Горад

У першым мікрараёне ўрачыста адкрыты гімназія №1 і дзіцячы садок №1

IMG_2649.jpg

Візіты

У кастрычніку будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка

Лукашенко посещает площадку строительства Белорусской АЭС.jpg

Беларуская АЭС

На будаўнічую пляцоўку дастаўлены корпус рэактара для першага энергаблока 

корпус реактора.jpg

Перамогі

Самаробная кніга астравецкіх бібліятэкараў прызнана лепшай падчас Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне

IMG_8569.jpg


Ведай нашых!

Супрацоўнік раённага аддзела МНС Максім Свіла  стаў чэмпіёнам свету па пажарна-выратавальнаму спорту

81.jpg


Імпрэзы

У Астраўцы з удзелам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова прайшоў рэгіянальны фестываль “Скарбы Гродзеншчыны”

 IMG_0612.jpg


2016 год 

Горад

У Астраўцы адкрылася новая гасцініца ўзроўню трох зорак – Sun Hotel

IMG_8396.jpg


Беларуская АЭС

На Беларускай АЭС пачаў працаваць і рыхтаваць спецыялістаў вучэбна-трэніровачны комплекс

62.jpg


Візіты

Беларускую АЭС наведаў Генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана

Юкия Амано.jpg


Ведай нашых!

Аляксандр Ляховіч стаў удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Рыо-дэ-Жанейра, а Максім Андралойць заняў другое месца на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у пяцібор’і.

Ляхович Александр.jpg


Перамогі

Газета “Астравецкая праўда” атрымала Гран-пры Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Ліцера”

IMG_1735.jpg


 Узнагароды

Ксёндз-пробашч Гервяцкага касцёла Святой Тройцы Леанід Нясцюк  у сувязі з 20-годдзем сваёй душпастырскай дзейнасці ўзнагароджаны медалём І ступені “За заслугі перад Вільнюсам і яго народам”

 Нестюк Леонид.jpg


2017 год 

Горад

Па Астраўцу пачалі курсіраваць гарадскія аўтобусы

65.jpg


Ахова

Для аховы Беларускай АЭС на тэрыторыі раёна з’явілася вайсковая часць 7434

443.jpg


Імпрэзы

З вялікім размахам прайшло свята “Дзень дуба”, якой абяцае стаць брэндавым.

Дзень Дуба.jpg


Духоўнасць

Астравец у другі раз наведала духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”.

Дарога да святыняу.jpg


Ведай     нашых!

Загадчыца аддзела эканомікі “Астравецкай праўды”Вольга Хацяновіч стала пераможцай спаборніцтва сярод журналістаў Гродзенскай вобласці

Оля.jpg


Памяць

У горадзе быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам

65.jpg

 

 

 

Текст: Главный администратор