На Астравеччыне засеяна 42 працэнты яравога кліна

15:19 / 23.04.2018

Па звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання ўпраўлення сельскай гаспадаркі, насенне яравых культур прыгорнута ў глебу на 42 працэнтах плошчаў.

IMG_3865.jpg

Па стане на 22 красавіка, гаспадаркі раёна засеялі 6 243 гектары раннімі збожжавымі і зернебабовымі, што складае 63% ад запланаванага. У лідарах сяўбы трымаюцца УКСУП “Гудагай” і “Гервяты”, дзе засеялі 1 220 і 1 823 гектары (84 і 81%) адпаведна. У КСУП Міхалішкі” насенне ранніх збожжавых прыгорнута ў глебу на плошчы 1 046 (68%), у КСУП “Варняны” – на 1 515 гектарах (55%), у РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” – на 639 гектарах (34%).

Аднак не збожжам адзіным жывуць сейбіты. На парадку дня – сяўба цукровых буракоў, якія сёлета зоймуць 1 620 гектараў. З сяўбой цукровікаў аграрыі раёна справіліся на 61%.

Пад кукурузу сёлета будзе адведзена 5 000 гектараў. Сеяць цеплалюбівіцу пачалі толькі ў КСУП “Гудагай”. Насенне “каралевы палёў” прыгорнута на 89 гектарах (7% ад плану).

Вырошчваннем бульбы – а гэта 150 гектараў – сёлета будуць займацца КСУП Гудагай” і “Гервяты”. У гаспадарках другі хлеб пасадзілі на 96 і 10 гектарах адпаведна.

Пакуль яравыя, як і іншыя культуры, сеюцца, азімыя – у фазе актыўнага кушчэння. Заканчваецца другая падкормка азімых збожжавых. Цалкам падкормлены азімы рапс і шматгадовыя травы. Сенакосы і паша патрэбную дозу мінеральных угнаенняў атрымалі на 47%.


Текст:
Фото: Алена Гануліч