У Вароне прыхарошваліся ўзбочыны дарог

21:24 / 21.04.2018
Работнікі Варонскага дзіцячага сада – пачатковай школы працавалі сёння на карысць сваёй установы і роднай вёсачкі

— На рэспубліканскі суботнік выйшаў увесь працоўны калектыў, — расказвае намеснік дырэктара установы Галіна Чахрач. — Мы займаліся добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі: падразалі кусты, абкопвалі дрэвы.

Не абмінула пільнае гаспадарскае вока і ўзбочыны дарог, на скрыжаванні якіх стаіць школа. Варонцы пазграбалі сухое лісце уздоўж праезжых шашы Полацк-Вільнюс і дарогі Астравец- Быстрыца. Яны не вясвятлялі, чый гэта ўчастак і хто яго павінен прыбраць – а проста узяліся – і зрабілі сваю радзімку больш утульнай і прывабнай.

Спадзяюся, што праязджаючыя, ды і жыхары вёсачкі, гэта ацэняць і падтрымаюць чысціню і парадак —хаця б тым, што не будуць смеціць.


Рыта ДРЭМА.

Фота Галіны ЧАХРАЧ.


Текст: Главный администратор