Аб'яўляецца конкурс да 550-годдзя Астраўца

12:08 / 12.04.2018

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама, ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” да 550-годдзя Астраўца аб’яўляюць раённы конкурс на лепшую самаробную кнігу “Ёсць край на зямлі – Астравецкі”. Конкурс праводзіцца да 10 жніўня 2018 года. Кніга павінна быць выканана сваімі рукамі на рускай ці беларускай мовах фармата не менш А4 у любой тэхніцы. 

book.jpeg 

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні  раённага конкурсу

“На лепшую самаробную кнігу”

да 550-годдзя святкавання Астраўца

«Ёсць край на зямлі – Астравец»

 

1.     Мэты і задачы Конкурсу

Раённы конкурс “На лепшую самаробную кнігу” (далей – Конкурс) праводзіцца ў межах культурных мерапрыемстваў да 550-годдзя святкавання Астраўца.

Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання праз творчасць і фантазію; развіцця і падтрымкі навыкаў асоб, якія захапляюцца літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўленчым мастацтвам; стымулявання і стварэння ўмоў для рэалізацыі творчай актыўнасці сярод насельніцтва Астравеччыны.

 

2. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу

        2.1.Заснавальнікі Конкурсу: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама і ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка ”.

        2.2. Конкурс разлічаны на тэрмін з 9 красавіка да 10 жніўня  2018 года.

        2.3. Удзельнікам Конкурсу можа быць любы жыхар Астравецкага  раёна, ці аўтарскі калектыў.

       Асноўныя крытэрыі ацэнкі творчых работ:

-  арыгінальнасць ідэі;

- граматнасць (дакладнасць) зместу кнігі;

- наяўнасць ілюстрацый;

- разнастайнасць тэхнікі выканання і выкарыстаных для афармлення матэрыялаў;


2.4.         Патрабаванні да конкурсных работ:

-  кніга павінна быць выканана сваімі рукамі;

- конкурсныя работы афармляюцца на рускай і беларускай мовах;

- фармат кнігі – не менш А4, абавязкова павінны быць вокладка, тытульны ліст, змест;  колькасць старонак не абмежавана;

-     творчыя работы могуць быць выкананы ў любой тэхніцы з прымяненнем любога матэрыялу: дрэва, саломкі, скуры і г.д.;

 -   удзельнічаць у Конкурсе не могуць кнігі ў канцылярскіх папках, фотаальбомах з файламі, сшытках і г.д.

2.5. Разам з конкурснай работай накіроўваюцца звесткі пра аўтара (прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца вучобы (клас) ці месца працы (пасада), месца пражывання, кантактныя тэлефоны), ці аўтарскі калектыў.

       2.6. Творчыя работы, якія не адпавядаюць умовам Конкурсу, журы не разглядае.

       2.7. Матэрыялы прымаюцца да 10 жніўня 2018 года па адрасе: 231201 г.Астравец, вул. Набярэжная, 6. ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” (з паметкай “На конкурс”).

      2.8.Прэзентацыя калекцыі самаробных кніг, сфарміраваная з лепшых работ, адбудзецца падчас святкавання 550-годдзя Астраўца.

       2.9. Фотаздымкі лепшых работ будуць размешчаны на сайце ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” (www.ost-kult.grodno.by).

       2.10. Конкурсныя работы аўтарам не вяртаюцца (будуць выкарыстоўвацца ў якасці выставачнага матэрыялу падчас мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю кнігі і чытання, краязнаўчай дзейнасці, а таксама да юбілеяў пісьменнікаў, дзеячаў культуры і г.д.).

3. Падвядзенне вынікаў Конкурсу.

3.1. Вынікі Конкурсу падводзяцца да 20 жніўня 2018 года на пасяджэнні журы і афармляюцца пратаколам. Спіс пераможцаў Конкурсу будзе размешчаны на сайце ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” (www.ost-kult.grodno.by).

3.2. Па выніках Конкурсу журы вызначае колькасць пераможцаў: “Гран-пры” -  адно, першае месца – адно, другіх месцы – два, трэціх месцы – тры.

3.3. Рашэнне, прынятае журы, з’яўляецца канчатковым. Максімальныя адзнакі па Конкурсу – 5 балаў. Пасля выстаўлення адзнак удзельнікам прысвойваюцца  балы і заносяцца ў пратакол журы.

3.4.  Журы Конкурса мае права не прысуджаць тое ці іншае месца. Арганізацыйны камітэт мае права адзначыць спецыяльнымі дыпломамі і прызамі удзельніуаў Конкурсу за асаблівыя творчыя дасягненні. Журы мае права ўнесці змяненні ў прарадак узнагароджання ў межах зацверджанага каштарысу ці за спонсарскія сродкі.

         3.5. Удзельнік Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі ўдзельніка конкурсу ў рамках.

         3.6. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас святкавання 550-годдзя Астраўца (25 жніўня 2018 года, г. Астравец)

 

                        4.   Крыніцы фінансавання Конкурсу

4.1. Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага  бюджэту, прадугледжаных на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама на 2018 год.

4.2. Пераможцы Конкурсу па рашэнню журы ўзнагароджваюцца дыпломамі адпаведных ступеняў ( “Гран-пры”, І, ІІІ,ІІІ ступені ) у рамках і прызамі:

-за “Гран-пры” – прыз коштам да 6 базавых велічынь,

-за І месца - прыз коштам да 5 базавых велічынь,

-за кожнае ІІ месца - прыз коштам да 4 базавых велічынь ( два пызы),

-за кожнае ІІІ месца - прыз коштам да 3 базавых велічынь (тры прызы)

 4.3. На фінансаванне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні конкурса могуць  прыцягвацца сродкі з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

      

 

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы,

культуры і па справах моладзі

Астравецкага райвыканкама  

 Н.У.Сянюць

 

 

 

 

Текст: Главный администратор