Астравецкія школьнікі сустрэліся с беларускім пісьменнікам Валерыем Квілорыем

11:24 / 05.04.2018
Ці даводзілася вам размаўляць з людзьмі, якія працуюць з дзецьмі і для дзяцей? Напэўна, кожны ведае такіх: настаўнікі, выхавацелі, урачы…. 
А ці сустракаліся вы з дзіцячымі пісьменнікамі? Гэта людзі, у якіх быццам засталася ў душы часцінка дзіцячага света­ўспрымання, фантазіі, гумару, якія ўвасабляюцца ў цікавых і захапляльных творах для дзяцей.  

Такім яркім прадстаўніком і ства­ральнікам дзіцячых апавя­дан­няў з'яўляецца беларускі дзіцячы пісь­меннік Валерый Тама­завіч Квіло­рыя, які з радасцю адгукнуўся на запрашэнне Астравецкай дзіцячай бібліятэкі прыехаць на творчую сустрэчу з нашымі чытачамі. 

IMG_1551.jpg

Валерый Тамазавіч прывёз шмат сваіх кніг і яшчэ больш вясёлых  апавяданняў, якія распавядаў дзецям з такім захапленнем, што школьнікі суправаджалі яго словы выбухамі смеху і захопленымі воклічамі. 

Пісьменнік па-майстэрску валодае дзіцячай аўдыторыяй, працуе з залай, задае цікавыя пытанні-заданні, дэманструючы веды дзіцячай псі­халогіі. Нават дарослыя захап­ляліся яго смешнымі гісторыямі і смяяліся разам з дзецьмі. 

Валерый Квілорыя пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміў гасцей са сваімі кнігамі, распавёў пра калег-пісьменнікаў, якія пішуць для дзяцей. Падчас яго выступлення школьнікі раз-пораз цягнулі рукі, каб задаць пытанні. Дзяцей цікавіла ўсё: якія кнігі чытае Валерый Тамазавіч, як адпачывае, ці змог бы ён працаваць настаўнікам, як пішуцца апавяданні, ці ёсць у яго дзеці-сябры, як палюбіць чытанне, як з'яўляюцца героі яго кніг, ці піша ён для дарослых, як ён вучыўся ў школе. Аўтар арыгінальна адказваў на пытанні і сам задаваў іх дзецям. 

IMG_1534.jpg

 Ганна КЕРЭЛЬ, 
бібліятэкар Астравецкай дзіцячай бібліятэкі.



Текст: Главный администратор