Як варнянскія школьнікі падарожнічалі па Кніжнай Галактыцы

09:49 / 05.04.2018
Свята «Кнігі не маюць канікул» парадавала варнянскіх чытачоў. 

NHzWl1beORY.jpg

Свята кнігі расцягнулася на цэлы ты­дзень. Галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасці на тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі былі, вядома ж, кнігі. 
Адкрылася свята пазнавальным падарожжам. На Бібліятэчнай планеце дзеці даведаліся пра гісторыю нараджэння тыдня дзіцячай кнігі, а затым адправіліся ў касмічнае падарожжа па Кніжнай Галактыцы. 

На планеце Пазнавальнай  дзеці пазнаёміліся з раслінамі і жывёламі. Чым багатая трэцяя? Тут жывуць тыя, хто захапляецца тэхнікай. Былі таксама планеты Сельскагаспадарчая і Медыцынская. 

Шостая планета – вельмі няпрос­тая. Яна не толькі Гістарычная, але і Палітычная. Чытачы даведаліся пра багатую гісторыю Беларусі, як выглядаюць герб і сцяг нашай краіны. На Спартыўнай планеце чытачы правялі размінку. Восьмая планета была Кніжная, а дзявятая – Даведачная. 

На кожнай планеце ўдзельнікаў чакалі выпрабаванні, конкурсы, майстар-класы, віктарыны, гульні, вясёлыя размінкі. 
Працягнуць падарожжа можна ў любую хвіліну: трэба толькі прыйсці ў  бібліятэку – і ўзяць кнігу.

Алена БАГДАНОВІЧ, бібліятэкар 
Варнянскай сельскай бібліятэкі.


Текст: Главный администратор