Активисты БРСМ организовали Пасхальную выставку

14:10 / 30.03.2018
4338

Арыгінальныя кампазіцыі, рознакаляровыя яйкі, прыгожыя малюнкі і непаўторны дух святасці – усё гэта, і не толькі, можна ўбачыць і адчуць у чытальнай зале раённай бібліятэкі, дзе праходзіць фестываль-выстава “Велікодны куліч”, якую праводзяць райкам БРСМ і раённая бібліятэка.

fWgC4Yoj2FQ.jpg

Дзеці і моладзь Астравеччыны праз яркія вобразы на малюнках і фотаздымках, творчы падыход да афармлення кампазіцый, незвычайнае ўпрыгожванне кошычкаў, вясёлкавае аздабленне велікодных яек пастараліся перадаць, якімі яны бачаць асноўныя атрыбуты Вялікадня і з якім настроем яго чакаюць.

Фестываль-выстава атрымаўся разнастайным, прыгожым і пранікнёным.

А супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі для наведвальнікаў кніжную выставу “Велікодны цуд”.   

MAG9_DC1PMA.jpg

 

 

 

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений