Сусветны дзень паэзіі адзначылі ў Варнянскай школе

14:18 / 25.03.2018

Беларуская, руская і ўкраінская мовы гучалі ў Варнянскай школе ў Сусветны дзень паэзіі.

У гэты дзень у госці да вучняў завіталі члены літаратурнага аб’яднання «Астравецкай зямлі галасы». А Варняны для творчай сустрэчы былі абраны не выпадкова: яны радзіма мясцовых аўтараў, вядомых чытачам і па публікацыях ў “раёнцы” Людмілы Кухарэвіч, Святланы Еўтушэнка, Станіслава Курылы, Алены Гануліч.

IMG_1014.JPG

Зразумела, што ў дзень паэзіі гучалі вершы пра паэтаў – іх прачытаў Аляксандр Марозаў. Дарэчы, па просьбе ўдзельнікаў мерапрыемства ён падзяліўся і сваімі творамі на ўкраінскай мове.

IMG_1022.JPG

Тэму паэзіі працягнула Людміла Кухарэвіч, якая параўноўвае напісанне вершаў з нараджэннем дзіцяці. Таксама паэтка пачытала вершы «Повязь» і «Слава хлебу».

IMG_1037.JPG

Вершы ў выкананні аўтараў заўсёды гучаць больш кранальна – асабліва, калі да іх ёсць яшчэ і невялікая гісторыя. Цікава было паслухаць, як нараджаліся вершы Марыі Пешкі пра Астравеччыну і спілаванае дрэва. Святлана Бацюлева падзялілася вершаванымі ўспамінамі пра свайго дзядулю, а таксама прачытала вершы пра каханне. Са сваёй творчасцю крыху пазнаёміла і аўтар гэтых радкоў.

Вядома, што не заўсёды вершы могуць быць рыфмаванымі. І прыклад таму – белая проза Святланы Еўтушэнкі. Слухаеш іх – і зусім па-іншаму пачынаеш успрымаць свет і заўважаць вялікі сэнс у простым.

IMG_1040.JPG

IMG_1017.JPGIMG_1023.JPG

IMG_1032.JPG

Сустрэча атрымалася цёплай і душэўнай. Паэты дзяліліся пачуццямі і поглядамі, якія ў іх складаюцца ў вершы, а вучні дзякавалі гасцям апладысментамі.


Текст:
Фото: Светлана Фёдорова