Школьнікі Астравеччыны ўшанавалі памяць загінуўшых у Хатыні

14:42 / 23.03.2018

22 сакавіка споўнілася 75 гадоў з дня трагічнай гібелі жыхароў Хатыні – вёскі, якая так і не паўстала з папялішча, але памяць пра якую будзе жыць ў стагоддзях.

У межах гэтай даты па ўсёй Гродзеншчыне прайшлі мітынгі-рэквіемы па загінуўшых у агні вёсках і людзях. Памяць пра Хатынь ушанавалі і школьнікі Астравеччыны.

– На тэрыторыі нашага раёна, на шчасце, няма спаленых падчас вайны вёсак. Аднак лёс Хатыні і яе жыхароў – гэта трагедыя, пра якую кожны павінен ведаць і якую кожны абавязаны памятаць, – расказала першы сакратар Астравецкага раённага камітэта ГА БРСМ Віялета Юр’еўна Алексеявец. – Па ініцыятыве пярвічных арганізацый Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ў школах раёна былі арганізаваны тэматычныя мерапрыемствы.

Так, у гімназіі №1 г. Астраўца прайшоў адкрыты дыялог “Хатынь: гісторыя трагедыі”, а ў СШ №1 –мітынг-рэквіем.  Актывісты СШ №2 наведалі цэнтральную раённую бібліятэку, дзе абмеркавалі трагічныя падзеі ваенных часоў і пазнаёміліся з падборкай кніг і часопісаў, прысвечаных хатынскай трагедыі. Вучні пачатковых класаў Спондаўскія школьнікі правялі ўрок “Аб чым звоняць трывожныя званы Хатыні”, а вучні і настаўнікі Міхалішкаўскай СШ арганізавалі выставу малюнкаў і правялі конкурс чытачоў.

PhXrpn3hhMI (1).jpgOZq2EtcW-r4 (1).jpg-lc50R9_eSQ.jpgCnyos7kBMsc.jpgtaFISIxFa_4.jpg

спонды.jpg

Інфармацыйныя і класныя гадзіны ў школах раёна на гэтым тыдні былі прысвечаны хатынскай трагедыі.


Текст: