Какая баскетбольная команда лучшая в районе

10:47 / 20.03.2018

Хлопцы і дзяўчаты з навучальных устаноў высвятлялі адносіны на кольцах – у раёне прайшлі спаборніцтвы па баскетболу сярод школьнікаў.

2.jpg

Пасля ўнутрышкольных і занальных этапаў у фінал выйшлі па чатыры каманды хлопчыкаў і дзяўчат. Яны і сустрэліся на гульнявой пляцоўцы, каб высветліць, хто з іх лепшы і мацнейшы. Спаборніцтва праходзіла па кругавой сістэме, таму шанс стаць пераможцай быў у кожнай каманды, а вось удача была далёка не з усімі.

У выніку першае месца сярод хлапчуковых каманд заняла зборная гімназіі, другое – Варнянскія яслі-сад – сярэдняя школа, трэцяе – Гудагайская сярэдняя школа.

3.jpg

Каманда Гімназіі № 1 г.Астраўца


4.jpg

Каманда Гудагайскай сярэдняй школы

Сярод дзяўчат перамогу святкавала каманда Кямелішкаўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы, другое месца заняла Гудагайская сярэдняя школа, трэцяе – Варнянскія яслі-сад – сярэдняя школа.

Пераможцы былі ўзнагароджаны Кубкам Астравецкага фізкультурна-спартыўнага клуба, а каманды-прызёры атрымалі дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму.   

Текст: