Памінальная імша па ксяндзу Леаніду Несцюку пройдзе ў Гервятах 24 сакавіка

13:58 / 16.03.2018

Вернікі і пробашч Гервяцкай парафіі ксёндз Эліяс Анатоліюс Маркаўскас шчыра запрашаюць гасцей і жыхароў Астравеччыны на памінальнае набажэнства з нагоды першай гадавіны смерці ксяндза Леаніда Несцюка.

Святая імша, якую ўзначаліць Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч, адбудзецца 24 САКАВІКА ў 12.00 ў Гервяцкім касцёле Святой Тройцы. 

0001.jpg

Текст: Главный администратор