Островецкие боксеры покорили столичный ринг

15:41 / 12.03.2018

Астравецкія баксёры заваявалі новыя медалі падчас спаборніцтваў у Мінску.

sevastopolec_oderzhal_pervuyu_pobedu_v_pervenstve_evropi_po_boksu.jpg

Адкрытае першынства Мінска сярод удзельнікаў 2004-2005 гадоў нараджэння.

Прадэманстраваць уменне атакаваць і абараняцца на рынгу на спаборніцтва паехалі трое юных астраўчан: Уладзіслаў Кавалевіч, Кірыл Саўко і Мікалай Чарнушэвіч. Усе трое аднолькава правялі па тры баі: па два выйгралі, а ў трэцім саступілі сапернікам – і ў выніку сталі бронзавымі прызёрамі.

Адкрытае першынства Мінска сярод удзельнікаў 2002-2003 гадоў нараджэння.

Спаборніцтва сабрала на рынгу мацнейшых баксёраў з усёй Беларусі. Гонар Астравеччыны абаранялі Максім Каспяровіч, Алег Сільвановіч і Артур Цехановіч – і вярнуліся хлопцы дадому не з пустымі рукамі.

Алег Сільвановіч выйграў першы бой з відавочнай перавагай. А вось у другім яму пашанцавала менш: мацнейшым аказаўся сапернік – астраўчанін стаў сярэбраным прызёрам.

Цікава разгортваліся паядынкі Максіма Каспяровіча. Ён упэўнена выйграў першы бой, а ў другім астраўчаніна чакаў сюрпрыз: сапернікам па рынгу аказаўся яго таварыш – Артур Цехановіч. Паядынак атрымаўся напружаным і няпростым, але відовішчным і цікавым. У выніку Максім уступіў земляку, стаўшы бронзавым прызёрам. Як адзначыў трэнер астраўчан Аляксей Маргуж, Каспяровіч-малодшы добра валодае тэхнікай бою, але для ўдасканальвання яму не хапае практыкі – трэба больш выступаць на спаборніцтвах.

Што тычыцца Артура Цехановіча, то ён бліскуча завяршыў выступленне: у фінале выйграў у мінулагодняга пераможцы рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў – і заваяваў залаты медаль. 

Текст: