Рукі Элы Козіч пахнуць прыгажосцю

16:25 / 11.03.2018
6192
Да яе спяшаюцца ў будні і выхадныя, ранкам, днём і вечарам дзяўчынкі і жанчыны, хлопчыкі і мужчыны, каб быць прыгожа прычасанымі, падстрыжанымі, а можа, і змяніць вобраз.

І па-іншаму быць  не можа ў цырульніка, які амаль трыццаць гадоў не здраджвае любімай справе. 

IMG_1318.JPG

Пачынала  жанчына адточваць сваё прафесійнае майстэрства ў астравецкім Доме быту, а потым разам з калегай адкрыла сваю справу – цырульню «ЭллАнна». 
– Калі тое, чым займаешся, падабаецца, то можна працаваць, не зважаючы на час і стомленасць, – гаворыць Эла. – Бывае, што і па дванаццаць гадзін у суткі даводзіцца адстаяць ля рабочага крэсла – калі людзі просяць, я не магу адмовіць. 

– За столькі гадоў работы навучылася ўжо нават адгадваць пажаданні кліентаў, – гаворыць цырульнік. 

– У Элы вельмі мяккія рукі, – уключаецца ў нашу з цырульнікам размову кліентка, над валасамі якой у гэты час «чаравала» жанчына. – Можна сказаць, атрымліваеш адразу дзве паслугі: і прычоску, і рэлаксацыю. 

IMG_1330.JPG

Эла робіць прыгожымі жанчын і мужчын, многія з якіх, дарэчы, давяраюць толькі ёй. А вось над прычоскай самой Элы «чаруюць» яе калегі – па словах майстра, сам сабе ідэальна не зробіш ні ўкладку, ні афарбоўку – хіба толькі грыўку падстрыгчы можна. 

Праца цырульніка – гэта не проста адладжаныя рухі, умелае валоданне інструментам і веданне працэсу стрыжкі, афарбоўкі, укладкі. Гэта пастаяннае развіццё: мода мяняецца, а разам з ёй – і пажаданні кліентаў. 

Яшчэ гэта творчасць і мастацкае бачанне, дзякуючы якім майстар стварае асаблівы, адзіны і непаўторны вобраз кліента.
Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений