Дарагіх, любімых, мілых віншавалі ў кінаканцэртнай зале “Астравец” (+відэа)

12:33 / 08.03.2018

Віншаванні, музычныя падарункі і прыемныя сюрпрызы атрымалі жанчыны, якія сабраліся ў кінаканцэртнай зале “Астравец” на святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня жанчын – 8 Сакавіка.

Добры настрой панаваў ужо ў фае кінаканцэртнай залы – тут бібліятэкары арганізавалі выставу і віншавалі жанчын са святам самаробнымі буклетамі.

IMG_1754.JPG

Святочна ўпрыгожаная сцэна, стыльныя вядучыя, дасціпны гумар, цудоўныя песні і танцы ў выкананні астравецкіх артыстаў – усё стварала настрой і дарыла жанчынам свята.

IMG_1772.JPGIMG_1871.JPG

IMG_1791.JPG

– Усё самае дарагое на зямлі звязана з жанчынай. Ва ўсе часы прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва былі адлюстраваннем любові, прыгажосці, мудрасці і міласэрнасці. Клопатам, мудрасцю і цярпеннем вы робіце свет больш мудрым і добрым, – павіншаваў жанчын старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Яраслававіч Шалудзін.

IMG_1766.JPG

На працягу дзвюх гадзін у адрас жанчын гучалі кампліменты і віншаванні, менавіта ім мужчыны гаварылі цёплыя словы і дарылі свае песні.

IMG_1777.JPG

IMG_1784.JPG

IMG_1796.JPG

IMG_1805.JPG

IMG_1808.JPG

IMG_1823.JPG

IMG_1832.JPG

IMG_1793.JPG

IMG_1839.JPG

IMG_1846.JPG

IMG_1848.JPG

IMG_1850.JPG

IMG_1867.JPGIMG_1794.JPG



Текст:
Фото: Елена Ярошевич
Видео: Елена Ярошевич