Аляксей Паўлоўскі ўзначаліў ветстанцыю

15:43 / 06.03.2018

Астравецкую раённую ветэрынарную станцыю 3 сакавіка ўзначаліў Аляксей Міхайлавіч Паўлоўскі.

IMG_1575.jpg

Галоўны ветурач раёна нарадзіўся 4 мая 1987 года ў Смаргоні. У 2010 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці “ветэрынарыя”, у 2015 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У апошні час працаваў у РВУП “Усцье НАН Беларусі” Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Жанаты, выхоўвае двух дзяцей.


Текст:
Фото: Алена Гануліч