АСЭ исполнил мечту Гудогайской школы

08:39 / 06.03.2018

Праект па падтрымцы і развіццю дзіцячага масавага спорту, турызму і фізічнай культуры рэалізаваны ў Гудагайскай сярэдняй школе.

 Першая трэнажорная зала ў Гудагайскай школе з’явілася яшчэ ў 2013 годзе. Тады пры падтрымцы замежнага прадпрыемства “Тэхнапласт” было закуплена некалькі трэнажораў – у дзяцей і дарослых з’явілася магчымасць у вольны час трэніравацца на сучасным спартыўным абсталяванні.

IMG_3081.jpg

– Штогадовае медыцынскае абследаванне сведчыць, што, на жаль, з кожным годам  здароўе дзяцей пагаршаецца. У  2012 годзе, калі я прыйшла ў школу, вырашыла стварыць умовы для фізічнага развіцця школьнікаў, –  расказвае дырэктар Гудагайскай сярэдняй школы Ганна Мечыславаўна Капцюг. –  Менавіта тады пры спонсарскай дапамозе былі закуплены першыя трэнажоры. Год назад мы з акцыянерным таварыствам “Інжынірынгавая кампанія “Атамбудэкспарт” рэалізавалі праект па арганізацыі адпачынку сельскай моладзі і дзяцей. А ў мінулым годзе распрацавалі праект па развіццю дзіцячага масавага спорту, турызму і фізічнай культуры.

IMG_3060.jpg

Першапачаткова ў школе звярнулі ўвагу на мужчынскую падрыхтоўку, а цяпер вырашылі дапамагчы падтрымліваць форму жанчынам. Праект прайшоў у фінал дабрачыннага конкурсу АТ ІК “Атамбудэкспарт” –  і Гудагайская школа атрымала на яго рэалізацыю 100 тысяч расійскіх рублёў.

– Трэнажоры, якія мы набылі,  больш падходзяць для  жаночай падрыхтоўкі: бегавая дарожка, эліптычны трэнажор, “Бабочка” і “ЛэгМэджик”, гімнастычны ролік і іншыя – жадаючых трымаць сябе ў добрай спартыўнай форме  шмат, –  працягвае дырэктар школы.

IMG_3094.jpg

Першапачаткова трэнажорную залу ўсе жадаючыя наведвалі бясплатна. Цяпер гэтая прывілея засталася толькі ў школьнікаў  падчас заняткаў,  а ў вольны час для наведвальнікаў – сярод іх не толькі школьнікі і настаўнікі, але і мясцовыя жыхары – вызначана чыста сімвалічная цана: абаненцкая плата  за наведванне трэнажорнай залы складае 15 рублёў за  месяц.

– На трэнажорах займаюся, каб падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме, –  дзеліцца ўражаннямі  настаўніца хіміі  Сняжана Бажко. – Цудоўна, што амаль што на рабочым месцы ў нас ёсць такая магчымасць – у горадзе такія паслугі каштуюць значна даражэй.

IMG_3076.jpg

З задавальненнем наведваюць трэнажорны зал і школьнікі – і не толькі старшакласнікі, але і вучні пачатковых класаў.

– Трэнажорную залу наведваю па суботах. Мне падабаецца, – расказвае дзесяцікласнік Віталь Урбановіч. – Нам з сябрамі   падабаецца займацца спортам –  хлопцам трэба быць накачанымі, хаця б для таго, каб падабацца дзяўчатам. Ды і дзяўчаты часта наведваюць трэнажорную залу – напэўна, каб падабацца нам.

IMG_3090.jpg

IMG_3108.jpg

Дзякуючы дабрачыннаму праекту матэрыяльна-тэхнічная база школы папоўнілася яшчэ  і лыжамі для малодшых школьнікаў.

– Мы ўдзячны кіраўніцтву АТ ІК АСЭ за падтрымку нашых ідэй па развіццю здаровага ладу жыцця, –  гаворыць  дырэктар школы. – І думаем пра заўтрашні дзень: марым  набыць спартыўнае абсталяванне  для фізічнай падрыхтоўкі школьнікаў з парушэннямі  апорна-рухальнага апарату.

IMG_3063.jpg


Текст:
Фото: Елена Ярошевич