Астравецкая дзіцячая бібліятэка стала лепшай у вобласці

09:45 / 05.03.2018
1
Астравецкая дзіцячая бібліятэка стала пераможцам абласнога конкурсу ў намінацыі «Бібліятэка года» сярод дзіцячых бібліятэк.

Мінулы 2017 год быў для дзіцячай бібліятэкі знамянальны не толькі пераездам у новы – прыгожы і сучасны – будынак, але і шэрагам мерапрыемстваў, якія ляглі ў аснову падрыхтаванага ў выглядзе кнігі ручной работы дакладу на абласны конкурс.

IMG_3055.jpg


– Удзел у конкурсе мы прымалі першы раз, – расказвае дырэктар дзіцячай бібліятэкі  Таццяна Гірдзей. – Прыемна, што работа нашых спецыялістаў была адзначана так высока. А зроблена было нямала. Мы цесна супрацоўнічалі са школамі, дзіцячымі садкамі нашага горада і асабліва – з карэкцыйным цэнтрам, дзе займаліся па праграме «Ты ў гэтым свеце не адзін», актыўна ўдзельнічалі ў агульнараённых мерапрыемствах і святах. Работнікі бібліятэкі з задавальненнем рыхтуюць фота- і відэапрэзентацыі, пішуць сцэнарыі і працуюць з дзецьмі. Мы стараемся быць разам з нашымі чытачамі, таму не толькі яны ідуць да нас, але і мы – да іх.
І вынік гэтай працы быў годна ацэнены!

IMG_3058.jpg



Текст:
Фото: Ольга Хотянович