Почему Владимир Мацкевич и Виталий Ствол выбрали службу в милиции

20:40 / 04.03.2018
Як праходзяць будні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і з якімі цяжкасцямі прыходзіцца сутыкацца – аб гэтым і не толькі мы распыталі ў міліцыянера з 23-гадовым стажам, начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Уладзіміра Іванавіча Мацкевіча і праваахоўніка, які прыйшоў у міліцыю ў 2016 годзе, старшага оперупаўнаважанага групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Віталя Аляксеевіча Ствала. 

– Чаму сярод мноства прафесій вы выбралі службу ў міліцыі?

Уладзімір Іванавіч: 
– У маім дзяцінстве не было  праф­арыентацыі, як цяпер, але першыя «званочкі» празвінелі менавіта тады. Бацька выпісваў газету «На страже Октября». Там друкавалася шмат рознай цікавай інфармацыі, у тым ліку – і ўмовы паступлення ў Акадэмію міліцыі. Праглядваючы іх, я некалькі разоў лавіў сябе на думцы:  можа, паспрабаваць? 
Але спачатку выбраў іншы накірунак: паступіў на матэматычны факультэт педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аднак на старэйшых курсах успомніў пра дзіцячыя мары – і вырашыў, што не дарую сабе, калі не паспрабую іх ажыццявіць. Нават фартуна гэтаму паспрыяла: калі заканчваў універсітэт, у раённым аддзеле міліцыі з’явілася вакансія ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Я прайшоў усе неабходныя іспыты – і ў 1994 годзе пераступіў парог райаддзела ў якасці маладога супрацоўніка міліцыі. 

IMG_3043.JPG

Уладзімір Мацкевіч

 Віталь Аляксеевіч: 
– Магчыма, прагучыць банальна, але ў дзяцінстве мне падабалася ваенная форма, пагоны, фуражка. Спачатку хацеў стаць ваенным. А затым наглядзеўся фільмаў пра операў і, хоць і разумеў, што ў жыцці ўсё інакш, вырашыў пайсці ў міліцыю. Паступіў у Акадэмію міністэрства ўнутраных спраў, адву­чыў­ся – і з ліпеня 2016 года прыйшоў служыць у Астравецкі РАУС. 
   
– Згодна з радкамі вядомай песні, міліцэйская служба «и опасна, и трудна». А якая яна ў вас?

 Уладзімір Іванавіч: 
– Любая прафесія можа быць і цяжкай, і небяспечнай. Электрык, будаўнік, вадзіцель, урач – ніхто не застра­хаваны ад непрыемных нечаканасцей і праблем. Іншае пытанне, як з імі справіцца. Вось тут неабходны добры ўзровень падрыхтаванасці – маральны і прафесійны. Трэба быць гатовым да любога выкліку – і адрэагаваць на яго своечасова. Не магу сказаць, што служыць у міліцыі лёгка, але калі працаваць добрасумленна і адной камандай – любая задача пад сілу.

 Віталь Аляксеевіч: 
– Наша служба патрэбна лю­дзям. Што тычыцца складанасці і небяспекі, то яны прысутнічаюць у роўных ступенях. Аднак я пакуль не сутыкаўся з такімі цяжкасцямі, з якімі немагчыма было б справіцца. 

IMG_3053.JPG

Віталь Ствол

– Калі толькі прыйшлі ў міліцыю, хто падставіў надзейнае плячо, быў прыкладам, дапамог парадай?

 Уладзімір Іванавіч: 
– Маім на­с­таўнікам была тагачасны на­чаль­нік інспекцыі па справах непаўналетніх  Леанарда Браніславаў­на Стэх. Яна перадавала свой вопыт і мудрасць, вучыла на прыкладах з жыцця, падтрымлівала словам і парадай.

Віталь Аляксеевіч: Кагосьці асобна выдзеліць не магу – дапамагалі асвоіцца і ўнікнуць у сутнасць справы ўсім аддзелам. 

 – Ці прыходзілася вы­конваць службовыя аба­вязкі ў неслужбовы час?

 Уладзімір Іванавіч: 
–У нас не бывае неслужбовага часу. Служыць у праваахоўных органах – гэта не азначае працаваць ад васьмі да пяці. Ты застаешся праваахоўнікам кругласутачна, і гэта за­кла­дзена на ўзроўні падсвядомасці: альбо ты міліцыянер, альбо – не!

 Віталь Аляксеевіч: 
– Ды пастаянна! Калі ў мяне выхадны, то гэта не значыць, што я не павінен рэагаваць на тэрміновы выклік ці праходзіць міма парушальніка, быццам нічога не заўважаю. Гэта спецыфіка работы ў міліцыі. 

– Галоўны прынцып вашай работы?

Уладзімір Іванавіч: 
– Зрабіць усё магчымае, каб маленькі правапарушальнік не стаў злачынцам.

 Віталь Аляксеевіч: 
– Добрасумленна служыць і дапамагаць людзям. 

Текст: