“Англійскі дворык” гімназіі №1 прызнаны лепшым

09:35 / 03.03.2018

Кабінет англійскай мовы гімназіі №1 стаў пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшы кабінет замежнай мовы.

IMG_3123.jpg

Камісія строга ацаніла кабінеты англійскай і нямецкай моў – і выбрала лепшы.

– На конкурс было пададзена 11 заявак. Мы аб’ехалі ўсіх канкурсантаў і ацанілі не толькі метадычнае напаўненне кабінетаў, але і іх санітарна-гігіенічны стан, эстэтычнасць афармлення, выкарыстанне на ўроках  сучасных тэхнічных сродкаў і шэраг іншых паказчыкаў – расказала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Алена Галузіна.

Найбольшую колькасць балаў набраў кабінет англійскай мовы Таццяны Зыгмундаўны Вайшнаровіч з гімназіі №1 разам з аформленым перад кабінетам утульным вугалком, які  атрымаў назву “Англійскі дворык”. Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны кабінеты англійскай мовы сярэдняй школы №1 (загадчык – Л.І. Шаўчэнка) і нямецкай мовы Альхоўскай СШ (Л.І. Анімуцкая), трэцяе месца падзялілі Гервяцкая СШ (Н.І. Мацко) і Варнянскі НПК (В.В. Карчэўская).


Текст: