Награды Тересы Драган и Янины Киреевой

09:58 / 02.03.2018
2

Урадавыя Ганаровыя граматы нядаўна атрымалі Тарэса Мар’янаўна Драган і Яніна Вікенцьеўна Кірэева

Нядаўна адзначалася стагоддзе дзейнасці камісій па справах непаўналетніх, створаных на зары савецкай улады – зараз яны дзейнічаюць пры райвыканкамах.

Да гэтай даты намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Астравецкага райвыканкама Тарэса Мар’янаўна Драган за шматгадовую плённую працу, эфектыўную дзейнасць па прафілактыцы беспрытульнасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, абароне іх правоў і законных інтарэсаў была адзначана высокай узнагародай –Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

7.jpg

Акрамя таго, Тарэса Мар’янаўна атрымала Падзяку пракуратуры Гродзенскай вобласці за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, дасягнутыя вынікі ў сферы абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей.


Хоць сёлетні Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў быў і не юбілейны, усё ж высокія узнагароды не абышлі тых, хто іх заслужыў.

За высокія паказчыкі ў рабоце, шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах рэспублікі, ініцыятыву і стараннасць Ганаровай граматай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь узнагароджана начальнік фінансавага аддзела Астравецкага райвыканкама Яніна Вікенцьеўна Кірэева.

IMG_2547.jpg

З узнагародай! Так трымаць!

Ніна АЛЯКСЕЕВА


Текст: Главный администратор