У студзені перамаглі Варняны

08:55 / 02.03.2018

Закончыўся чарговы, пяты,   этап галасавання ў раённым конкурсе “Астравецкай праўды” і аддзела адукацыі, спорту і турызму “Лепшы клас года”.

Хто стаў яго пераможцам па выніках студзеня, стала вядома ў 17.00 28 лютага. А напярэдадні і ў гэты дзень на сайце “АП” ішла барацьба паміж лідарамі конкурсу – гімназіяй №1 і Варнянскім НПК. У выніку перамогу з 4 939 галасамі святкавалі варнянскія школьнікі, якія апярэдзілі гімназістаў на 580 галасоў.

Результаты конкурса Класс года 5 этап.jpg

Нагадваем, што пераможцамі першага этапу галасавання былі школьнікі з Варнян, другога – з Гервяцкай школы, у трэцім этапе перамогу зноў святкавалі варнянцы, а ў чацвёртым – фартуна ўсміхнулася гімназістам.

Па колькасці набраных галасоў за 5 этапаў лідзіруюць “класныя класы” Варнянскага НПК, гімназіі №1 і Варонскага НПК. Перамагчы можа любы. Для гэтага дасылайце свае фотаздымкі і расповеды аб школьным жыцці ў лютым да 10 сакавіка на электронную пошту газеты ostrov_red@tut.by – і вызначым лепшы клас года разам!

P2035462.jpg


 

Текст: