Итоги работы идеологической вертикали и СМИ области были подведены на итоговой коллегии

08:25 / 02.03.2018

На выніковай калегіі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, якая прайшла з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейка, намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Лісковіча, начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Таццяны Хмель, былі падведзены вынікі работы ў 2017 годзе і намечаны планы на бягучы год.


Пасяджэнню калегіі папярэднічала своеасаблівая выстава, на якой былі прадстаўлены здабыткі і паўсядзённая праца усіх СМІ вобласці, а таксама прэзентацыі работы грамадскіх арганізацый і ідэалагічнай вертыкалі.

– Сённяшняя калегія завяршае выніковыя справаздачы ўсіх сфер сацыяльнага накірунку, і яна – самая важная, – падкрэсліў у сваім выступленні намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч. – Таму што няма нічога больш важнага, чым ідэалогія. Усё павінна быць падпарадкавана інтарэсам чалавека. І кожнаму трэба бачыць праблему чалавека, а не маніпуліраваць лічбамі.

Аб тым, як у Гродзенскай вобласці пастаўлена ідэалагічная работа, як развіваюцца сродкі масавай інфармацыі і дзейнічаюць грамадскія арганізацыі, у грунтоўным аналітычным дакладзе расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. Па яго словах, у вобласці створана дзейсная ідэалагічная вертыкаль, якая дапамагае працаваць з людзьмі, ведаць іх патрэбы і абстаноўку ў грамадстве і прагназаваць развіццё.

IMG_9140.JPG

Шмат увагі і ў дакладзе начальніка ўпраўлення, і ў выступленнях Сяргея Раўнейкі, Віктара Лісковіча, Таццяны Хмель было нададзена развіццю сродкаў масавай інфармацыі. Каб адпавядаць патрабаванням часу, сёння кожнае выданне ці электроннае СМІ павінна стаць медыяхолдынгам, імкнучыся данесці да людзей інфармацыю ўсімі існуючымі сродкамі і праз усе магчымыя крыніцы – папяровы варыянт, сайт, групы ў сацыяльных сетках, відэа, аўдыё. Адзначаючы лепшыя перыядычныя выданні вобласці, дакладчык і выступаючыя неаднаразова ўзгадвалі “Астравецкую праўду”, якая імкнецца адпавядаць патрабаванням часу і ісці з ім у нагу.

IMG_9079.JPG

Прыемным завяршаючым акордам калегіі стала ўзнагароджанне лепшых. За лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы ў 2016 годзе сярод арганізацый сацыяльнай сферы дыпломам ІІІ ступені была ўзнагароджана Астравецкая цэнтральная раённая бальніца. Ганаровымі граматамі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама адзначана праца кіраўніка народнага ансамбля народных інструментаў “Скарбніца” Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў Надзеі Паўлаўны Шарэйка, загадчыцы аддзела рэкламы рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда” Марыны Антонаўны Субко, Благачыннага цэркваў Астравецкай благачынніцкай акругі, настаяцеля храма Святых апосталаў Пятра і Паўла горада Астраўца Юрыя Анатольевіча Савіцкага (айца Георгія).

У гэтым годзе, якія аб’яўлены Годам малой радзімы, ўсе сродкі масавай інфармацыі, падраздзяленні ідэалагічнай вертыкалі, грамадскія арганізацыі чакае вялікая, цікавая і карысная работа на карысць усяго нашага грамадства – усе шматлікія задачы, пастаўленыя перад удзельнікамі калегіі, былі падпарадкаваны гэтаму асноўнаму тэзісу.

IMG_8978.JPG

IMG_9281.JPG

IMG_9192.JPG

IMG_9119.JPG

IMG_9183.JPG

IMG_9124.JPG



Текст: Нина Рыбик
Фото: "Гродзенская праўда"