100-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначылі на Астравеччыне (+відэа)

13:04 / 23.02.2018
7794
1

Сёлета святкаванне Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на Астравеччыне прайшло ў новым фармаце. Стартавала яно ля  помніка савецкім воінам і партызанам з урачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак.

IMG_0377.jpg

IMG_0400.jpg

IMG_0433.jpg

IMG_0443.jpg

IMG_0446.jpg

 У суправаджэнні аркестра Смаргонскай пагранічнай групы ўдзельнікі ўрачыстага маршу  – ваеннаслужачыя  вайсковай часці 7434, органаў пагранічнай службы, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях,  прадстаўнікі ваенна-патрыятычнага класа Гудагайскай сярэдняй школы і сярэдняй школы №1, грамадскіх арганізацый, створаных на Астравеччыне, кіраўніцтва райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў,  арганізацый і прадпрыемстваў раёна – накіраваліся да кінаканцэртнай залы “Астравец”. Менавіта тут прайшла другая частка свята.


IMG_0524.jpg

IMG_0540.jpg

У фае кінаканцэртнай залы можна было пазнаёміцца з сучаснай зброяй і экіпіроўкай ваеннаслужачых вайсковай часці 7434, паглядзець на пажарнае аварыйна-выратавальнае абсталяванне і прыборы службы хімічнай і радыёактыўнай аховы  беларускай вытворчасці, якія знаходзяцца  на ўзбраенні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Відэаролік  аб службе на граніцы і  фотавыставу прадставілі вайскоўцы Смаргонскай пагранічнай групы, цікава аб сваёй службе расказалі супрацоўнікі Ашмянскага аддзела “Ахова”.

IMG_0591.jpg

IMG_0598.jpg

Галоўнае ж дзейства разгарнулася на сцэне кінаканцэртнай залы. Старшыня райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін павіншаваў усіх з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

–           Беларуская армія – надзейны гарант забеспячэння бяспекі нашай дзяржавы. Ва ўсе часы гатоўнасць абараняць свой дом,  сям’ю, радзіму былі  вышэйшым увасабленнем  патрыятычнага абавязку грамадзяніна. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі воінам, якія ўпісалі гераічныя старонкі ў нашу гісторыю. Мы ганарымся нашымі землякамі, якія коштам свайго жыцця заваявалі мір на нашай зямлі, –  адзначыў Ігар Яраслававіч.

IMG_0727.jpg

Старшыня райвыканкама ўручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта ваеннаму камісару Раману Аляксандравічу Курлову, Падзячныя пісьмы –  ветэранам Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь Юрыю Уладзіміравічу Іуціну і Станіславу Антонавічу Савіцкаму, Падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў намесніку ваеннага камісара Дзмітрыю Аляксандравічу Клімчэню, начальніку групы прызыва Сяргею Антонавічу Дэмбоўскаму, старшыні раённай арганізацыі  грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Іосіфу Іосіфавічу Грамбоўскаму.

IMG_0756.jpg

Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Алега Захаравіча Булавіцкага, які напярэдадні свята пайшоў з жыцця.

Алегу Захаравічу  21 лютага быў уручаны юбілейны  медаль  “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” – на жаль, прыняць узнагароду ветэран не змог – цяжка хварэў. Такая пачэсная місія выпала яго сыну Уладзіміру Алегавічу Булавіцкаму. І ў той жа дзень ветэрана не стала…

 Юбілейныя медалі падчас святочнай урачыстасці ваенны камісар Астравецкага раёна Раман Аляксандравіч Курлоў уручыў Ягору Міхайлавічу Александровічу і ваеннаслужачым ваенкамата Дмітрыю Зыгмундавічу Багуслаўскаму і Сяргею Антонавічу Дэмбоўскаму.

IMG_0795.jpg

У гэты дзень у кінаканцэрнай зале гучалі шчырыя словы  віншавання і падзякі афіцэрам і салдатам, мужчынам, якія стаяць на варце сваёй сям’і і Радзімы – іх выказалі  адзіны ў нашым раёне ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ягор Міхайлавіч Александровіч, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч, якая падарыла ветэрану і былым вязням  канцэнтрацыйных лагераў прадуктовыя наборы, камандзір вайсковай часці 7434 Віктар Юр’евіч Жадобін і камендант пагранічнай камендатуры “Гудагай” Яўген Віктаравіч Паўлоўскі.

IMG_0784.jpg

Шэраг ваеннаслужачых  і прадстаўнікоў грамадскасці былі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі пісьмамі,  многія  мужчыны атрымалі ў гэты дзень  чарговыя воінскія званні.

IMG_0885.jpg

IMG_0902.jpg

 Прыемным падарункам да свята ўсіх мужчын сталі музычныя падарункі  ў выкананні артыстаў астравецкай эстрады, школьнікаў і ваеннаслужачых.

IMG_0932.jpg

IMG_0687.jpg


Текст: Елена Ярошевич
Фото: Антон Мальшевский
Комментарии
0
Андрусь
Цікава - свята нібыта Узброеных Сілаў, а святкуюць памежнікі і падраздзяленне Міністэрства ўнутраных справаў. Я, памятаю, неяк павіншаваў памежніка з 23 лютага, дык ён пакрыўдзіўся, сказаў: "Ты б мяня ішчо с васьмым мартам паздравіў!"
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений