За што Аляксандр Вярсоцкі падзякаваў журналістам і работнікам культуры?

17:46 / 15.02.2018

У рамках адзінага дня інфармавання перад работнікамі КСУП “Гудагай” і цэнтральная раённай бібліятэкі выступіў начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі, першы намеснік абласнога фонда абароны насельніцтва Алег Аляксандравіч Рэмша, кіраўнікі і спецыялісты раённых арганізацый і службаў.

IMG_0332.jpg

– Усе асноўныя прагнозныя паказчыкі, даведзеныя Гродзенскай вобласці, у 2017 годзе паспяхова выкананы, –  з гэтай прыемнай навіны пачаў сваё выступленне Аляксандр Людвігавіч.

Далей ён расказаў аб тым, што зроблена ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы вобласці, асноўную ўвагу засяродзіўшы на тэме развіцця культуры і сродкаў масавай інфармацыі.

Тут, дарэчы, таксама ёсць чым ганарыцца: Трэці год запар прадстаўнікі Гродзеншчыны становяцца лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне”, перамагаюць у прэстыжных рэспубліканскіх конкурсах, дзве установы культуры ў мінулым годзе атрымалі званне “Заслужаны”, 19 – “Народны” і “Узорны”. Пэўныя дасягненні могуць запісаць на свой рахунак і абласныя СМІ: восем “Залатых Ліцер” атрымалі па выніках Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ газеты Гродзеншчыны, своеасаблівым прарывам з’яўляюцца тры прэміі прэстыжнага конкурсу “Цібо”, якія прысуджаюцца за развіццё інтэрнэт-сайтаў.

IMG_0328.jpg

–  Удвая прыемна, што, нягледзячы на ўсе матэрыяльныя цяжкасці, па рашэнні кіраўніка дзяржавы былі выдзелены сродкі на адраджэнне аб’ектаў сацыяльна-культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці – Каложскай царквы і Старога замка ў Гродне, – зазначыў Аляксандр Людвігавіч. – Зараз рыхтуюцца дакументы для  ўнясення іх у спіс сусветнай культурнай спадчыны.

Высока ацаніў начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама дзейнасць абласных СМІ,  у тым ліку і газеты “Астравецкая праўда”, выказаўшы словы падзякі журналістам за іх працу.

–  Па выніках мінулага года ўсе газеты вобласці ўпершыню выйшлі на самаакупнасць. Гэта значыць, што зэканомленыя імі бюджэтныя сродкі пойдуць на фінансаванне ўстаноў адукацыі, культуры, на дапамогу маламаёмным грамадзянам.

IMG_0357.jpg

Пра дапамогу грамадзянам, і не толькі маламаёмным, гаварыў у сваім выступленні Алег Аляксандравіч Рэмша, першы намеснік абласнога фонда абароны насельніцтва – арганізацыі, якая, па яго словах, стаіць на абароне чалавека ад яго нараджэння да пахавання: усе дзяржаўныя дапамогі і выплаты, пачынаючы ад цяжарнасці і родаў і заканчваючы пахаваннем, праходзяць праз гэты фонд.

–  На жаль, бюджэт абласнога фонда з’яўляецца датацыйным: толькі 80 працэнтаў яго фарміруецца за кошт адпаведных узносаў, а пятую частку мы кампенсуем з рэспубліканскага фонду, – канстатаваў Алег Аляксандравіч. – І Астравецкі раён разам з двума раёна горада Гродна уваходзіць у тройку бездатацыйных – гэта вельмі прыемна.

Якія льготы і прэферэнцыі грамадзянам, што мараць “працаваць на сябе” ці папоўніць сямейны бюджэт дадатковымі заробкамі, даюць Указы прэзідэнты, скіраваныя на развіццё прадпрымальніцкай і дзелавой ініцыятывы, расказала намеснік начальніка раённай інспекцыі па падатках і зборах Алена Генадзьеўна Пілецкая.

IMG_0364.jpg

Пра каварнасць і небяспеку зімовага лёду папярэдзіла старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах Аксана Эрнэстаўна Кардаш.

А начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей Беларускай АЭС Эдуард Іванавіч Свірыд, панаракаўшы, што інфармацыйны цэнтр атамнай станцыі за час яго існавання наведалі больш як 15 тысяч чалавек з усяго свету – і толькі астраўчан не вельмі цікавіць інфармацыя, якая, можна сказаць, знаходзіцца ў крокавай даступнасці, пастараўся аргументавана і пераканаўча развеяць некаторыя з міфаў і чутак, якія суправаджаюць будаўніцтва Беларускай АЭС.

IMG_0373.jpg

Сустрэча інфармацыйнай групы з жыхарамі аграгарадка Малі, як і тая, што прайшла амаль з тымі ж спікерамі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, была цікавай і карыснай для ўсіх.

IMG_0352.jpg

А на ўзнікшыя ў ходзе яе пытанні Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі паабяцаў адказаць, разабраўшыся ў сутнасці справы дэталёва і ўзгадніўшы ўсё ў адпаведных абласных службах.


Текст: Нина Рыбик