У Астравецкім аддзеле адукацыі спорту і турызму новы начальнік

08:24 / 12.02.2018
З 6 лютага аддзел аду­кацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама ўзначаліла  Аксана Анатольеўна Землякова.

IMG_1316.jpg

Аксана Анатольеўна нара­дзі­лася ў вёсцы Тургяляй  Шаль­чы­нінкскага раёна Літоў­скай Рэспублікі, потым яе  сям’я пераехала ў Ашмяны. 

Пасля заканчэння сярэдняй  шко­­лы №2 г. Ашмяны паступіла ў Вільнюскі педагагічны ўніверсітэт на факультэт беларускай філалогіі, які скончыла ў 2005 годзе. 
Працоўную дзейнасць Аксана Анатольеўна Землякова  пачала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Міхайлоўшчынскай базавай школы Ашмянскага раёна. Затым працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Доргішскай базавай школы, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце  і дырэктарам гэтай жа ўстановы. У 2010 годзе была прызначана дырэктарам  Гальшанскай гімназіі  Ашмянскага раёна і працавала на гэтай пасадзе да пераводу ў Астравецкі раён.
Замужам, выхоўвае дваіх дзяцей: сына Ягора і дачку Лізавету.

Жадаем Аксане Анатольеўне поспехаў на  новай пасадзе.



Текст:
Фото: Елена Ярошевич