Юбілей “Скарбніцы” (+ відэа)

09:07 / 20.01.2018
2226
4
Двайны юбілей: 30-годдзе з дня ўтварэння і 20-годдзе з часу пры­сваення калектыву звання «народны» – адзначыў аркестр народных інструментаў Астравецкай школы мастацтваў «Скарбніца».

IMG_9764.jpg


…Узгадваю сваё знаёмства са «Скарб­ніцай» – яно адбылося напачатку 90-х гадоў. Калектыў яшчэ нават не меў сённяшняй цудоўнай, адметнай назвы – на сцэну выходзіў аркестр народных музычных інструментаў дзіцячай музычнай школы пад кіраўніцтвам Надзеі Паўлаўны Шарэйкі – і адбываўся цуд невытлумачальнага ўздзеян­ня музыкі нават на тых з гледачоў, хто не ведаў ніводнай ноты. Тады ў раёне яшчэ не было ні «Кемяліны», ні «Світанка», і ўзорам пра­фе­сіяналізму і майстэрства з’яў­ляўся аркестр народных ін­стру­ментаў і яго салісты – Данута Блашкевіч, Ірэна Волчэк…

IMG_9865.jpg

На юбілейным канцэрце «Скарб­­ніцы» злавіла сябе на сумнай думцы: гісторыя паўтараецца. Заўчасна закацілася яркая зорка «Кемяліны», якая магла прадставіць раён на любым, самым высокім і прафесійным, узроўні, не чуваць апошнім часам і звонкіх галасоў «Світанка». І зноў «Скарбніца» засталася, па сутнасці, адзіным прафесійным музычным калектывам, які слухаеш – і хочацца то плакаць, то смяяцца, то танцаваць, то гараваць…

Усе гэтыя думкі і пачуцці ў чарговы раз з радасцю і настальгіяй адчула на юбілейным канцэрце «Скарбніцы». 

Павіншаваць калектыў з сур’ёз­ным юбілеем прыйшла старшыня раённага Савета дэпутатаў  Ірына Эдуардаўна Тальчук, якая назвала калектыў культурным брэндам Астравеччыны – і з гэтым не паспрачаешся. Кіраўнік прадстаўнічай галіны ўлады ўручыла Ганаровыя граматы Савета дэпутатаў Марыі Станіславаўне Пасечнік і Надзеі Паўлаўне Шарэй­цы, Падзячныя пісьмы – Генрыху Францавічу Волчэку і Дану­це Міхай­лаўне Блашкевіч, якая, да слова, з’яў­ля­ецца не толь­кі ўдзель­ні­цай і салісткай аркестра, але і на працягу некалькіх скліканняў – дэпутатам раённага Савета. 

IMG_9782.jpg



Раздзяліць са «Скарбніцай» юбілейную радасць завіталі калегі, у тым ліку і былыя – Аляксандр і Галіна Антановічы спецыяльна прыехалі дзеля гэтага з Мінска.
  

IMG_9790.jpg

Свае музычныя падарункі падарылі юбілярам прадстаўнікі іншых творчых калектываў – хору ветэранаў і «Польскага рэха», вядомы астравецкі аўтар Аляксандр Якіменка, ка­м­пазіцыі якога гучаць у выкананні «Скарбніцы», таленавітае мужчынскае трыа з Рытанскага дома культуры ў скла­дзе Аляксандра Юргялянца, Юрыя Інаровіча і Яраслава Вянгроўскага, былы саліст аркестра Сяргей Сяўко, разам з якім «Скарбніца» прадстаўляла Гродзеншчыну на фестывалі «Звіняць цымбалы і гармонік». А найперш, вядома ж, удзячныя гледачы, якія не шкадавалі далоняў, дзякуючы любімаму калектыву за яркія моманты сустрэчы з цудоўным, за еднасць з музыкай. 

IMG_9815.jpg

IMG_9833.jpg


У той вечар у выкананні аркестра гучалі народныя мелодыі і папулярныя кампазіцыі з любімых савецкіх кінафільмаў, песні ў вы­кананні Дануты Блашкевіч, Сяргея Сяўко, жаночага трыа выкладчыц у складзе Аксаны Баршэвіч, Таццяны Падгайскай, Ірыны Бордак. Я не адношу сябе да ліку музычных гурманаў і крытыкаў, але хочацца думаць, што не толькі я – усе, нават самыя патрабавальныя гледачы, пакідалі ў той вечар залу ва ўзрушаным, прыўзнятым настроі: «Скарб­ніца», як і заўсёды, была на вышыні!

IMG_9884.jpg

IMG_9898.jpg

IMG_9877.jpg

…Наўрад ці думала Марыя Станіславаўна Па­сечнік, якая некалі стварала  інстру­мен­тальную гру­­­пу для су­п­ра­ва­джэння вы­ступленняў хору завода «Ра­дыёдэталь», што нека­лі гэты невялічкі калектыў пера­расце ў аркестр і атрымае званне народнага, утрымліваючы яго на працягу двух дзесяцігоддзяў. Не думаю, што Надзея Паўлаўна Шарэйка, калі брала на сябе нялёгкую ношу кіраўніка аркестрам, планавала, што гэты калектыў стане культурным брэндам раёна. Не ўпэўнена, што ўдзельнікі аркестра, якія іграюць у яго складзе з першага дня і да гэтага часу – акрамя вышэйзгаданых Надзеі Шарэйкі і Марыі Пасечнік, гэта Генрых Волчэк, Уладзімір Масойць – дарэчы, колішні вучань Надзеі Паўлаўны, Алена Капылова, спа­дзяваліся, што некалі будуць адзначаць трыццацігадовы юбілей свайго калектыву. Але для іх, як і для «сярэдняга пакалення» аркестра – Аксаны Сяўко, Вольгі Гульбіцкай, Мары­ны Ар­лоўскай, Юрыя Жэбіта, Віталя Раткевіча, Сяргея Дзям’янчыка, Дануты Блашкевіч, для маладой віртуознай цымбалісткі Людмілы Столяр, што прыйшла ў калектыў зусім нядаўна, сустрэчы на рэпетыцыях, пошук і развучванне новых мелодый, канцэрты – вельмі важная часцінка іх жыцця, іх душы. 

А4589.jpg


У гэтым, напэўна, і хаваецца сак­рэт творчага даўгалецця «Скарб­ніцы». І дай бог, каб іх не спасціг лёс «Кемяліны» і «Світанка», і «Скарбніца» гучала для радасці ўсіх астраўчан яшчэ як мінімум «сто лят» – а то і больш!

IMG_9892.jpg

IMG_9852.jpg

IMG_9798.jpg

IMG_9769.jpg



Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
Видео: Нина Рыбик
Комментарии
0
Аднойчы
Я нешта не зразумеў: кіраўніцтва аддзела кульутуры праігнаравала юбілейны канцэрт народнага калектыву? Ці журналісты праігнаравалі іх віншаванні? І пра кіраўніцтва музычнай школы - ні слова... У нас што, народных калектываў -- як смецця, што павіншаваць іх з юбілеем кіраўніцтва лічыць ніжэй свайго гонару?
Имя Цитировать 0
0
Гость
А их и не было. Видно, не того пошиба коллектив, вот чтоб Саша Немо выскочил или Колдун приехал, тогда бы носились, билеты самым достойным раздаривали бы. А на своих можно и забить.
Имя Цитировать 0
0
МедВед
Тут как в том анекдоте: всю систему надо менять! Надо гордиться не тем, что к нам очередные звезданутые приехали за стотыщпятьсот рублей, а лучше в районные таланты эту сумму вкинуть... хотя бы в аппаратуру, а то вечно звук глючит, пропадает, хрипит...
Имя Цитировать 0
0
Дарья
Согласна с Аднойчы, Гость, МедВед.
Ну это конечно абсурд.  После концерта все возмущались и обсуждали, что это из ряда вон выходящего.  Что за отношение к коллективу?  Юбилей люди на сцене отметили, да ещё и как отметили!  Один не разваленный коллектив остался, и тот не уважают.
А ведь был полный зал!  Сколько тёплых слов было сказано,и цветов подарено!  
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений