Напярэдадні Старога Новага года выхаванцы прытулку атрымалі падарункі ад ветэранскай арганізацыі

16:50 / 12.01.2018

Для выхаванцаў прытулку навагоднія святы сёлета сталі асаблівымі – столькі падарункаў хлопчыкі і дзяўчынкі, напэўна, не атрымлівалі за ўсё сваё жыццё. У дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” паўдзельнічалі прадстаўнікі ўлады і працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні і проста нераўнадушныя людзі.

IMG_7637.jpg

Напярэдадні Старога Новага года віншаванні і падарункі ад раённага савета ветэранаў атрымалі выхаванцы прытулку.

Старшыня раённага савета ветэранаў Расціслаў Арсенцьевіч Герт і адказны сакратар Валерый Леанідавіч Ламека прыехалі да дзяцей з салодкімі прысмакамі і канцылярскімі прыналежнасцямі.

IMG_7597.jpg

Кожнаму Расціслаў Арсенцьевіч уручыў падарунак, пацікавіўся вучобай і захапленнямі і расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя гэтага, ён пакінуў у прытулку  кнігу “Память огненных лет”, у якой змешчаны творы ветэранаў Гродзеншчыны.

IMG_7633.jpg

IMG_7618.jpg

Дзеці падрыхтавалі старшыні ветэранскай арганізацыі раёна памятны падарунак.


 

Текст:
Фото: Алена Гануліч