Лепшы сродак супраць афрыканскай чумы – прафілактыка
12:21 / 12.01.2018
– На тэрыторыі лесапаляўнічых угоддзяў лясгаса вядзецца барацьба з дзікім кабаном, – расказаў намеснік дырэктара ДЛГУ «Астравецкі лясгас» па ідэалагічнай рабоце Пётр Зянонавіч Крупеньчык. – Толькі за мінулы год было здабыта 34 асобіны. Думаю, гэта не канчатковая лічба. Як паказваюць назіранні, у апошні час характэрна міграцыя дзікага кабана з Літвы на тэрыторыю нашага раёна.