Яна Кірэева – памочніца Дзеда Мароза

16:39 / 03.01.2018

У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” напярэдадні Новага года дзяцей з інваліднасцю, якія жывуць у Міхалішкаўскім сельскім Савеце, наведала старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Яніна Вікенцьеўна Кірэева.

image-0-02-05-59d48b86ba4aad186aba8e7f991b1ba817a578cfb9c39ca98ef5490a69ead07b-V.jpg

Дзед Мароз, вядома, чараўнік і здольны выканаць любое жаданне – але ён не можа дайсці да кожнага дзіцяці. І таму на дапамогу яму прыходзяць добрыя людзі. З ліку такіх – і Яніна Вікенцьеўна Кірэева.

Напярэдадні свята старшыня райкама прафсаюзаў дзяржаўных устаноў завітала ў госці да Сямёна Вайткевіча з вёскі Вялікая Страча, Алесі Іванцэвіч з Міхалішак, Алёшы Кушлевіча з Альхоўкі, Эльвіры Недрашлянскай з Вараб’ёў, Святланы Стаскойць з Падваранцаў. Хлопчыкі атрымалі ў якасці падарунка любімыя цацкі, дзяўчынкі, якія, вядома ж, мараць стаць чароўнымі прынцэсамі, -- касметычныя наборы. І ўсе без выключэння – салодкія падарункі.

Доба, што на свеце ёсць чароўны Дзед Мароз, а ў яго – так шмат добраахвотных памочнікаў: дзякуючы ім ніхто з дзяцей не застанецца абдзеленым!

Ніна АЛЯКСЕЕВА

Текст: Главный администратор