У белы дзень на людным пляжы...

13:22 / 07.06.2010
7717
1

Пасля абеду ў мінулую нядзелю мы з сяброўкай раптам вырашылі з’ездзіць на Янаўскае вадасховішча. Прыехалі, а там людзей – як да вайны на кірмашы ў Варнянах. Мы доўга брыдзём уздоўж берага, каб нарэшце спыніцца на выпадковым месцы. Тут таксама даволі густа ляжаць адпачываючыя, але прынамсі, не грыміць музыка. А яшчэ тут купаюцца: дарэчы, адзіная кампанія на ўсё вадасховішча адважылася ўлезці ў непрагрэтую пакуль ваду.


Па калена ў вадзе стаіць маленькае дзіця, непадалёк плавае жанчына. Прычым неяк дзіўна – круціцца на адным месцы і ўвесь час нешта гаворыць. Мы прыслухаліся – амаль без павышэння тону яна паўтарала: “Сцёпа, памажы нам, Сцёпа, памажы нам”. Да якога Сцяпана звярталася купальшчыца, зразумець нескладана – непадалёк загараў знаёмы многім Сцяпан Ціток, былы афганец, сённяшні прыватны таксіст. А вось каму яна адрасавала іншыя словы? “Не бойся, – гаварыла жанчына, – я трымаю цябе за руку”. І зноў: “Сцёпа, памажы нам…”
Далей усё адбывалася адначасова: мы з сяброўкай сцямілі, што адбываецца, і паднялі гвалт: “Чалавек топіцца!”. Сцяпан ускочыў, падбег да вады і… спыніўся ў недаўменні – вада роўная, як шкло, ніякай барацьбы за жыццё не назіраецца – хто і дзе тут можа тапіцца?
–Я трымаю яго за руку, Сцёпа, – прагаварыла жанчына. – Ён пад вадой!
Сцяпан нырнуў, не раздумваючы – і ўжо праз імгненне вынес на бераг мужчыну. Не буду апісваць колер яго твару – дзве ночы запар яна і так бачылася мне ў снах… Тапельца Сцяпан паклаў на зямлю. “Штучнае дыханне трэба рабіць!” – закрычаў нехта. Сцяпан паспрабаваў, але не дапамагло – мужчына не дыхаў.
І тут на месца дзеяння прыбег малады спартыўнага выгляду хлопец – як пазней высветлілася, студэнт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Андрэй Бароўка. Ён узяўся за выратаванне прафесійна – вада хлынула з тапельца фантанам, і ён нарэшце зрабіў першы уздых.
А ад доміка выратавальнікаў да месца здарэння ўжо неслася маторка, і літаральна праз 8-10 хвілін сюды прыбыла “Хуткая дапамога”…
Вось так усе разам людзі выратавалі няўдалага купальшчыка – жыхара Астраўца Валянціна Рынкевіча, ад адыходу ў нябыт якога аддзялялі лічаныя секунды.


Раённая арганізацыя выратавання на вадзе звярнулася ў рэдакцыю з просьбай выказаць падзяку Андрэю Бароўку за своечасовае і правільнае аказанне першай даўрачэбнай дапамогі.


Ганна ЧАКУР.

Комментарии
0
Гость
Что ж, следует благодарить, сердечно благодарить, и Степана Титка, которого знают многие островчане; и Андрея Боровко, которого теперь будут узнавать - ведь они спасли жизнь человеку. По сути, совершили подвиг! Степан, возможно, в очередной раз... Достойный пример для подражания!
Только вот... осадок какой-то из всей этой истории: "...дарэчы, адзіная кампанія на ўсё вадасховішча адважылася ўлезці ў непрагрэтую пакуль ваду." "...вада хлынула з тапельца фантанам, і ён нарэшце зрабіў першы уздых.
А ад доміка выратавальнікаў да месца здарэння ўжо неслася маторка,...". Понимай: не будь Степана и Андрея, "выратавальнiкi" и знать бы не знали о беде - не то, что оказали бы помощь. Странно как-то... Хотя, возможно, этому есть логичные объяснения. Просто мы об этом не знаем.
P.S. "Спасение утопающих - дело рук самих утопающих"(С)
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений