Дзед Мароз выканаў жаданні выхаванцаў прытулку

10:06 / 29.12.2017
Напярэдадні навагодніх святаў дзеці з сацыяльнага прытулку ў Варнянах пісалі лісты Дзеду Марозу, у якіх дзяліліся з ім сваімі марамі і жаданнямі. Напярэдадні Новага года хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі жаданыя падарункі з рук белабародага чараўніка і яго ўнучкі Снягуркі.

Дабрачынная акцыя «Ёлка жаданняў», якая праводзіцца па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын і Беларускага дзіцячага фонду пры інфармацыйнай падтрымцы газеты «Астравецкая праўда», штогод дапамагае дзецям, якія сустракаюць святы ў прытулку, верыць у цуды. Сёлетні год – не выключэнне. 

IMG_7842.jpg

На просьбу дапамагчы Дзеду Марозу выканаць жаданні дванаццаці хлопчыкаў і дзяўчынак адгукнуліся індывідуальныя прадпрымальнікі Аляксей Багдзюн, Таццяна і Дзмітрый Дзіканчукі, Наталлі і … Мурашкі, Раман і Марыя Русецкія, спартыўны клуб бокса «Муравейка», Любоў Слушко, а таксама актывісты саюза жанчын і дзіцячага фонду.




Текст:
Фото: Марина Мацкевич