Астравецкі лясгас наведалі расійскія лесаводы

14:23 / 20.12.2017

Напачатку тыдня ў межах праграмы павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў ляснога сектара Астравеччыну наведалі лесаводы Томскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Астравецкі лясгас – не першы прыпынак у праграме расійскіх лесаводаў: госці паспелі ўжо наведаць рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр, Копыльскі, Асіповіцкі і Смалявіцкі лясгасы.

IMG_5605.jpg

Калег з Расіі прывітаў галоўны ляснічы ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Віктар Георгіевіч Лях, які расказаў пра накірункі дзейнасці прадпрыемства. Затым госці паглядзелі фільм пра Астравецкі лясгас і наведалі асноўныя аб’екты лясной гаспадаркі Астравеччыны: гадавальнік, дрэваапрацоўчы цэх, паляўнічыя вальеры і экалагічную сцяжыну “У Альбекаў”.

IMG_5601.jpg

Усіх, хто наведвае Астравеччыну, цікавяць звязаныя з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі пытанні. Супрацоўнікі інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС падрабязна расказалі пра прынцыпы работы і ступені абароны электрастанцыі, адказалі на пытанні расійскіх лесаводаў.

IMG_5602.jpg


Текст:
Фото: Алена Гануліч