Калектыўны дагавор КСУП “Гудагай” - адзін з лепшых у вобласці

08:20 / 20.12.2017
ФПБ логотип.jpgПа выніках галіновага абласнога агляду на лепшы калектыўны дагавор сярод сельскагаспадарчых прад­прыемстваў вобласці КСУП «Гудагай» заняў ІІІ месца.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ўлічвала памер сярэднемесячнай заработнай платы за 2016 год і тэмп яе росту ў параўнанні з мінулым годам, выплаты сацыяльнага характару па калектыўным дагаворы, выплаты матэрыяльнай дапамогі ў сувязі са значнымі падзеямі ў жыцці працаўніка і іншыя.

У выніку КСУП «Гудагай» абыйшлі толькі СВК «Свіслач» Гродзенскага раёна і ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат».

– Напачатку 2017 года ў КСУП «Гудагай» быў заключаны калектыўны дагавор у новай рэдакцыі, – расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Аляксандравіч Адула. – У палажэнні прапісаны гарантыі для працаўнікоў, агучаны меры падтрымкі жанчын, маладых спецыялістаў і ветэранаў працы – улічаны ўсе нюансы, якія складаюць так званы сацыяльны пакет. Хочацца адзначыць і старшыню прафсаюзнай пярвічкі КСУП «Гудагай»  Ганну Іосіфаўну Налівайка, якая «трымае руку на пульсе» – і ў патрэбныя моманты прыходзіць на дапамогу працаўнікам гаспадаркі.



Текст: