Коллективы подтвердили звание

12:51 / 12.12.2017
Два калектывы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў у чарговы раз прадэманстравалі майстэрства і прафесіяналізм: народны ансамбль народных інструментаў «Скарбніца» і ўзорны дзіцячы фальклорны гурт «Міхалінка» пацвердзілі свае званні.

233.jpg

Падчас выступлення калектывы ўразілі слухачоў не толькі цудоўным выкананнем, але і артыстызмам. Удзельнікі фальк­лорнага гурта «Міхалінкі» (кіраўнік – Святлана Чаславаўна Шаблінская) прадэманстравалі абрад «Гуканне вясны». Яны спявалі і танцавалі, вадзілі карагоды, дэманстравалі самабытныя традыцыі нашых продкаў, перадаючы непаўторны каларыт беларускай культуры. 

Як заўсёды, узвышана і натхнёна гучалі творы ў выкананні народнага ансамбля народных інструментаў «Скарбніца» (кіраўнік – Надзея Паўлаўна Шарэйка). Рэпертуар у калектыва самы разнастайны: класіка, апрацоўкі народных твораў, мелодыі з вядомых кінастужак – на любы густ. У чарговы раз яны пацвердзілі, што музыка можа зачараваць з першых нот, асабліва, калі яна ідзе ад душы. 
Текст: