Новогодняя благотворительная акция стартовала в Островецком районе

16:01 / 11.12.2017

Рэспубліканская навагодняя акцыя “Нашы дзеці” распачалася ў Астравецкім раёне: дабрачынны марафон стартаваў у дзіцячым сацыяльным прытулку ў Варнянах.

IMG_7846.jpg

Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай да маленькіх жыхароў прытулку з чароўнай місіяй завіталі прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, а таксама  сталічныя госці з дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання “Беларускае радыё”. Яны прывезлі дзецям салодкія падарункі і неабходныя бытавыя прыборы. А хлопчыкі і дзяўчынкі ў сваю чаргу аддзячылі гасцей прыгожымі вершамі, шчырымі ўсмешкамі і сувенірамі, зробленымі сваімі рукамі.

IMG_7760.jpg

IMG_7832.jpg

Текст:
Фото: Марина Мацкевич