Родам з СССР: пра юнацкія мары расказала Рэгіна Дрэма з Ліпак

10:07 / 08.12.2017
1
Сённяшнія дзеці хочуць стаць праграмістамі або бізнесменамі. Мы, юныя грамадзяне Савецкага Саюза,  думалі больш прыземлена – звычайныя рабочыя прафесіі вабілі нас не менш, чым сучасных дзяцей інфармацыйныя тэхналогіі.

З дзяцінства я марыла пра сапраўдную мужчынскую справу: хацела вывучыцца на шафёра ці на камбайнера. Мне і на ўроках працы больш падабалася з хлопчыкамi габляваць, майстраваць нешта з дошак, чым займацца шыццём-печывам з дзяўчынкамі. 

Пасля заканчэння школы я адразу пайшла працаваць – грошы трэба было зарабляць – на чыгуначную станцыю ў Вiльнюсе (тады шмат хто туды выязджаў). Там займалася афармленнем дакументаў на грузавыя вагоны, якія потым  збiраў паравоз i рыхтаваў іх да адпраўкi. Яго прыбыцця я чакала з нецярпеннем: вельмі падабалася падымацца па высокай лесвiцы ў кабiну машынiста, а яшчэ больш – калі давалі пакіраваць! Колькi радасцi мне, маладой дзяўчыне, было пацягнуць за рычажок над галавой  i слухаць аглушальны гудок ці падкідваць шуфлем вугаль у топку! Я была шчаслiвая, што такая махiна слухаецца мяне, паддаецца – і марыла пайсцi вучыцца на машынiста паравоза.

140176.jpg



Але мары засталіся марамі: замужжа «перапісала» ўсе планы...


Рэгіна ДРЭМА, в. Ліпкі.


Текст: Главный администратор