Запрашаем далучыцца да дабрачыннай акцыі "Зробім"

08:34 / 09.11.2017
Каардынатары добраахвотнай акцыі «Зробім» запрашаюць прыняць удзел ва ўборцы берагоў ракі Страча.

Штогод сотні людзей выходзяць на ўборку лясоў, вадаёмаў, прыбярэжных тэрыторый. Акцыя «Зробім» ужо шосты год праводзіцца на Беларусі і мае сваіх прыхільнікаў. 

7b72777c61f7aa1cc68e6903f3d8d906.jpg



– Удзел у акцыі не абмяжоўваецца зборам смецця. Людзі могуць дапамагчы ўдзельнікам акцыі дабрацца на месца і назад, вывезці сабранае смецце на палігон, стаць фотакарэспандэнтам ці пачаставаць валанцёраў гарбатай і печывам. Любая дапамога будзе не лішняй,  – расказаў каардынатар і арганізатар акцыі на Астравеччыне Аляксандр Дарашэвіч. – Трэба не толькі прыбіраць смецце, якое ўжо трапіла ў прыроду, але і задумацца на тым, як знізіць адходы. 

Важна!
11 лістапада сустракаемся ў 10.00 у вёсцы Селевічы на масце праз раку Страча.


Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.


Текст: