Гервятские стритболисты зяняли третье место в области
10:36 / 22.10.2017
Пазмагацца за перамогу на спаборніцтва прыехалі 16 каманд. Астравеччыну прадстаўлялі гервяцкія стрытбалісты Дзмітрый Міцкевіч, Анатоль Кавалеўскі, Аляксей Махнач і Арцём Вяржынскі.
Каманды былі падзелены на чатыры групы. Гервятцы прадэманстравалі выдатную гульню і занялі першае месца ў групе, забяспечыўшы тым самым выхад у фінал.
Там іх чакалі сапернікі са Слонімскага, Свіслацкага і Ваўкавыскага раёнаў. Прайграўшы слонімскім стрытбалістам і выіграўшы ў астатніх, гервятцы атрымалі шанс пазмагацца за трэцяе месца – і не ўпусцілі яго. У бітве за бронзу нашы спартсмены сустракаліся з сапернікамі са Смаргоншчыны – і выйгралі 8:0.