Сённяшнюю раніцу жыхары Астравеччыны прысвяцілі ўборцы лесу
Штогод па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі на Беларусі праходзіць добраахвотная акцыя “Чысты лес”. Да работнікаў лясной галіны далучаюцца прадстаўнікі працоўных калектываў, улады, грамадскіх аб’яднанняў і проста нераўнадушныя да роднага краю і прыроды людзі, каб разам ачысціць лес ад смецця.
На Астравеччыне акцыя стартавала сёння з самай раніцы. Нягледзячы на зацягнутае свінцовымі хмарамі неба і дробныя кроплі дажджу, людзі дружна выйшлі на ўборку лесу ад смецця.
Працаўнікі Астравецкага лясгаса, да якіх далучыўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Кавалька, дырэктар РУП “Беларуская АЭС” Міхаіл Філімонаў і Генеральны дырэктар Гродзенскага ДВЛГАУладзімір Семянюк, сёння наводзілі парадак на экалагічнай сцяжыне побач з домам паляўнічага ў Задворніках.
Самыя актыўныя прыхільнікі акцыі – школьнікі. Па словах намесніка дырэктара ДЛГУ “Астравецкі лясгас” па ідэалагічнай рабоце Пятра Крупеньчыка, усе школы раёна паўдзельнічалі ў акцыі: настаўнікі і вучні разам з працаўнікамі лясніцтвам наводзілі парадак ў лясах.
Больш падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.