А вы что думаете: какое место занимает жатва в вашей жизни?

14:41 / 12.08.2017
Жніво сыплецца залатымі струменямі ў дзяр­жаўныя засекі, коціцца па неабсяжных палетках круглабокімі саламянымі шпулькамі, гудзе галасамі дзясяткаў камбайнаў… Уборачная кампанія ў самым разгары.
У астраўчан і гасцей райцэнтра ў гэтыя гарачыя ва ўсіх сэнсах жнівеньскія дні мы пацікавіліся пра іх асабістае жніво.

tuhta.jpgГаліна Тухта, ветурач Астравецкай райветстанцыі:
– Да жніва не маю ніякага дачынення –  у адрозненні ад сястры Алены, якая жыве ў Гальшанах. Цяжка ёй: адна вучыць дваіх дачок-студэнтак. Пазменна працуе на Ашмянскім хлебакамбінаце, а яшчэ вялікую гаспадарку трымае. Побач з яе домам заўсёды збажына каласіцца – і сёлета так прыгожа трыцікале рос! 

denisevich.jpgАлена Дзенісевіч, страхавы агент, з унучкай Лерай:
– У нашай сям’і ніхто не працуе ў аграпрамысловым комплексе. Ведаю, што зараз гарачая пара для аграрыяў, якія з раніцы і да позняга вечара ўбіраюць ураджай. Уборачная «кампанія» пачынаецца і ў многіх гараджан і вяскоўцаў: прыйшоў час збіраць вырашчаны на агародзе і дачы ўраджай. Памідоры і агуркі кансервуем, а зеляніну замарожваем на зіму.

radevich.jpgЗінаіда Радзевіч, намеснік дырэктара СШ №2 па гаспадарчай рабоце:
– Нарадзілася ў вёсцы Бахаравічы Пухавіцкага раёна. Бацькі ўсё жыццё працавалі ў калгасе паляводамі, таму не па чутках ведаю, што такое жніво. Бацькі ў спадчыну пакінулі 40 сотак зямлі. Не будзе ж зямля бур’янам зарастаць: на радзіме разам з сястрой штогод сеем збожжа, якое потым ідзе на корм курам.  

zayanch.jpgІван Заянчкоўскі, арматуршчык:
– Добра, што па тэлевізары кажуць, а ў газетах пішуць пра жніво. Лічбаў шмат, можа, і не трэба, а вось знаёмыя твары ўбачыць на старонках газеты, прачытаць пра працаўнікоў – гэта заўсёды прыемна. 
Якое яно – маё жніво?  Пасля арміі некалькі гадоў працаваў у калгасе, быў заняты ў тым ліку і на ўборцы ўраджаю. Таму ведаю, што хлеб не ў краме «расце».

shavel.jpgІван Шавель, жыхар вёскі Петраполь:
– За ўборачнай кампаніяй пільна сачу: чытаю артыкулы пра перадавікоў жніва, гляджу  тэлевізійныя рэпартажы. У гэтым годзе, па ўсім бачна, складанае жніво – позна жаць пачалі, дажджы не пускалі тэхніку ў поле… Добра ведаю, колькі на самай справе каштуе хлеб – не магазінны, а той, які зарабляецца потам і мазалём. Зараз знаходжуся на заслужаным адпачынку. Больш за трыццаць гадоў адпрацаваў у калгасе: быў аграномам, брыгадзірам раслінаводчага ўчастка. 
Хочацца пажадаць усім хлебаробам раёна, каб сёлетні каравай быў важкім і багатым!

Запісала Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.
ostrov-red.ganulich@tut.by


Текст: