Отпразднуем день рождения газеты«Астравецкая праўда» вместе!!!

16:17 / 24.05.2017

«Астравецкая праўда» – газета для ўсёй сям’і. Яе чытаюць старыя і маладыя, бацькі і дзеці. І нават грамадзяне Кітая! На выстаўцы «СМІ ў Беларусі» нашы «мадэлі» ў шыкоўных касцюмах з «Астравецкай праўды», а таксама газеты і календары карысталіся асаблівай папулярнасцю ў гаспадароў павільёна «Пасольства КНР».

А жыхарам Астравеччыны сам бог загадаў чытаць раённую газету, дзе ўсё сваё, роднае, блізкае! Таму,  каб не застацца без раённых навін, іншай цікавай і разнастайнай інфармацыі, не забудзьцеся прадоўжыць падпіску на «раёнку» на наступны месяц, квартал ці другое паўгоддзе.

У наступны панядзелак, 29 мая, у дзень нараджэння «Астравецкая праўды». Рэдакцыя вырашыла прыйсці з падарункамі да сваіх чытачоў. З 12 да 14 гадзін на пляцоўцы каля раённага вузла паштовай сувязі можна будзе задаць пытанні супрацоўнікам рэдакцыі, зрабіць сэлфі з мадэлямі ў адмысловых уборах, паўдзельнічаць у віктарыне, прысвечанай «Астравецкай праўдзе», паслухаць песні, вершы і прыпеўкі ў выкананні нашых аўтараў і сяброў, будзе шмат цікавых сюрпрызаў.

А галоўнае: тут можна будзе падпісацца на раённую газету. Кожны, хто аформіць у гэты дзень падпіску, атрымае ад рэдакцыі падарунак: чым большы тэрмін падпіскі – тым больш важкім будзе прэзент.

Сустрэнемся ў панядзелак каля пошты! 

Текст: Нина Рыбик