Волейболисты Островетчины вышли в финал чемпионата Гродненской области по волейболу

14:55 / 23.03.2017

volejbol.jpgУпершыню каманда валейбалістаў Астравеччыны выйшла ў фінал чэмпіянату Гродзенскай вобласці па валейболе.

Спаборніцтвы праходзілі на працягу двух месяцаў. А за выхад у плэй-оф змагаліся чатыры каманды з Дзятлаўскага, Лідскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў.

З сапернікамі кожнай камандзе давялося сустрэцца двойчы: першы раз яны гулялі дома, а затым – у гасцях. Нашы валейбалісты прадэманстравалі цудоўную падрыхтоўку, камандную сыгранасць і моцнае жаданне перамагчы. Гэта дапамагло дасягнуць добрых вынікаў: астраўчане двойчы абыгралі каманды з Ашмян і Ліды, але ўступілі сапернікам з Дзятлава. Аднак гэта не перашкодзіла валейбалістам Астравецкага раёна выйсці ў фінал чэмпіянату Гродзенскай вобласці.

Нагадваем, што першая гульня фінальных спаборніцтваў пройдзе 22 красавіка. Сачыце за анонсам і прыходзьце падтрымаць нашу каманду.

Марына МАЦКЕВІЧ, ostrov-red.matskevich@tut.by

Текст: