Ученики Гудагойской школы пополнили ряды кадетов

08:02 / 02.03.2017
1237
погран 3Арганізацыя кадэцкіх класаў –традыцыя, якая існуе  ў  Гудагайскай сярэдняй школе з 2008 года.  Менавіта тады пры падтрымцы Смаргонскай пагранічнай групы і аддзела пагранічнай службы “Гудагай” тут быў адкрыты першы ваенна-патрыятычны клас. Усяго ж за  гэтыя гады ў сценах школы пяты раз  гучалі словы прысягі на вернасць Радзіме.

погран 2Гучыць  урачысты марш у выкананні  аркестра пагранічнай групы  – і васьмікласнікі ў камуфляжнай форме ўваходзяць у залу. Радаснымі, гордымі  поглядамі іх праводзяць бацькі, настаўнікі, школьнікі і запрошаныя госці. Урачыстасць мерапрыемства адчуваецца ў словах  вядучых, кадэтаў, гасцей. Самым жа кранальным момантам становіцца рытуал прыняцця прысягі: адчаканеныя крокі, упэўнены голас кожнага кадэта і вымаўленне традыцыйнага, але такога важнага і адказнага “Служу Рэспубліцы Беларусь!”.

погран 1Павіншаваць кадэтаў – на гэты раз імі сталі 11 юнакоў і дзяўчат –  прыйшло шмат ганаровых гасцей, якія адрасавалі школьнікам пажаданні  і ўручылі  падарункі. Так,  камандзір Смаргонскай пагранічнай групы падарыў кадэтам пагранічную сімволіку   і пагон палкоўніка –  сімвал  імкнення да афіцэрскага росту. Сертыфікат на паездку па Рэспубліцы Беларусь уручыла рабятам старшыня Астравецкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч”, а  вучні 11 прававога класа школы адрасавалі васьмікласнікам галоўны дэвіз кадэтаў: “Душу – Богу, жыццё – Айчыне, руку – жанчыне, гонар  – нікому!”.

погран 4Сімвалічна, што 23 лютага перад сваімі таварышамі, настаўнікамі, бацькамі  і гасцямі   вучні прысягнулі   на вернасць  сваёй Радзіме. Ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі мае важнае значэнне  – і Гудагайская школа плённа працуе ў гэтым накірунку. Канешне, не кожны, хто вучыцца  ў гэтым класе,  стане пагранічнікам, але ўжо сёння гэтыя вучні сталі сапраўднымі патрыётамі нашай краіны, –  упэўнены  камандзір ваеннай часці 2044 Сяргей Васільевіч Жылінскі.

Да гэтага важнага дня кадэты,  іх бацькі і настаўнікі рыхтаваліся: спачатку школьнікі наведвалі гурток “Юны сябар пагранічнікаў”, а з 1 верасня мінулага года яны аб’ядналіся ў ваенна-патрыятычны клас, які сярод астатніх выдзяляе не толькі ваенная форма, але і высокая ступень адказнасці ў дзеяннях, учынках  і справах.

Мы жывём на мяжы Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі – і не на словах ведаем, што такое Дзяржаўная мяжа,  і  што яна патрабуе аховы. А  значыць, сваімі справамі мы павінны садзейнічаць яе абароне і ўмацаванню нашай краіны, –  упэўнены Максім Каспяровіч.

Усвядомлена вырашыла стаць кадэтам і Таццяна Вайцяхоўская. У гады Вялікай Айчыннай вайны яе прадзядуля абараняў нашу краіну ад ворага, а сёння дзяўчына стала пераемніцай абаронцаў таго пакалення.погран 5

Закончылася ўрачыстая цырымонія прыняцця прысягі святочным канцэртам, арганізаваным школьнікамі сумесна з аркестрам Смаргонскай пагранічнай групы.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара

Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений